RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На «Купалле» па чыгунцы: прызначана 14 дадатковых цягнікоў

Беларуская чыгунка 9 і 10 ліпеня прызначыла 14 дадатковых цягнікоў, на якіх можна дабрацца на рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Усяго з прыпынкам на станцыі Копысь у гэты перыяд запланавана 30 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Брэста, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Оршы і Полацка. З іх 14 прызначаны ў дадатак.

Так, 9 ліпеня дадатковыя цягнікі адпраўляюцца з Магілёва а 12.58, 15.52, 19.00, 21.27 і прыбываюць у Копысь а 13.49, 16.44, 19.49 і 22.22 адпаведна. Зваротныя цягнікі прызначаныя на 17.26, 20.15, 23.40 з прыбыццём а 18.37, 21.03, 00.50. У гэты ж дзень з Оршы цягнікі адпраўляюцца а 12.46 і 22.28 (прыбываюць у Копысь а 13.25 і 23.10), назад едуць а 13.45 і 23.35 (прыбыццё а 14.25 і 00.15).

10 ліпеня дадаткова прызначаныя цягнікі паведамленнем Копысь–Магілёў: адпраўленне а 00.25 і 3.30, прыбыццё а 1.13 і 4.18. Яшчэ адзін дадатковы маршрут на гэты дзень – Копысь–Орша: выезд а 3.25, прыезд а 4.09.

Таксама ўдакладнены графік руху рэгулярных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Магілёў–Орша. Гэта зроблена для таго, каб стаянка на станцыях Копысь і Шклоў была больш працяглай.

Купіць квіткі можна на сайце БЧ у раздзеле «Паслугі пасажырам», з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў чыгуначных касах БЧ. Папярэдні продаж адкрываецца за 10 сутак да адпраўлення цягніка.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, прыпынках і кошту праезду можна даведацца на сайце БЧ, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая