У Магілёўскай вобласці прайшлі фінальныя мерапрыемствы абласнога этапа рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА «Цуды на Каляды». Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце БРСМ.
У Горацкім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» і актыў БРСМ падарылі навучэнцам навагоднюю забаўляльную казку з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі, уручылі падарункі, сабраныя падчас акцыі.
Таксама валанцёры руху «Добрае Сэрца» сумесна з цімураўцамі БРПА і актывам Магілёўскай абласной арганізацыі БРСМ на чале з першым сакратаром Аляксандрам Саксонавым наведалі Крычаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Для навучэнцаў цэнтра была арганізавана творчая праграма з віншаваннем ад Дзядулі Мароза і Снягуркі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»
19.09.2025 - 09:45
Нюансы працы, падтрымка і матывацыя. Дыялогавая пляцоўка для маладых медыкаў прайшла ў Магілёве
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13