RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На Магілёўшчыне з пачатку года аздаравілі амаль 4800 дзяцей з пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнаў

У Магілёўскай вобласці за студзень - верасень санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем было ахоплена 4791 дзіця з раёнаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

- За 9 месяцаў 2023 года ў Магілёўскай вобласці санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем скарысталася 4791 дзіця з пацярпелых раёнаў, што складае 71,9 працэнта ад плана, - праінфармавалі ў цэнтры. - У тым ліку 4658 дзяцей у складзе арганізаваных груп, 132 дзіцяці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў суправаджэнні бацькоў, 1 дзіця-інвалід.

Дзеці атрымлівалі аздараўленне і лячэнне ў 19 здраўніцах, размешчаных як на тэрыторыі рэспублікі, так і за яе межамі. 52 школьнікі Быхаўскага і Краснапольскага раёнаў скарысталіся санаторна-курортным лячэннем у санаторыі «Белая Русь» (г. Туапсэ). У пачатку верасня 25 дзяцей і падлеткаў з Чэрыкаўскага раёна выехалі на санаторна-курортнае лячэнне ў санаторый «Шахцінскі тэкстыльшчык» (г. Туапсэ) за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Усяго ў 2023 годзе плануецца аздаравіць 7349 дзяцей і падлеткаў.

Радыёактыўнае забруджванне тэрыторыі Беларусі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе, як вядома, не было раўнамерным. На яго характар паўплывалі ў тым ліку асаблівасці метэаралагічных умоў у перыяд з 26 красавіка па 10 траўня. У выніку ў Беларусі вылучылася некалькі асноўных плям. Першае - 30-кіламетровая зона вакол станцыі, дзе ўзроўні забруджвання глебы цэзіем-137 былі надзвычай высокія. Затым так званы паўночна-заходні след, да якога адносяцца паўднёвая і паўднёва-заходняя частка Гомельскай вобласці, цэнтральныя часткі Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Узроўні забруджвання ў гэтым следзе істотна ніжэйшыя, чым у блізкай зоне Чарнобыльскай АЭС. Трэцяя пляма знаходзілася на поўначы Гомельскай і ў цэнтральнай частцы Магілёўскай вобласці.

СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая