На ХХХIII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2024» на «Славянскім базары» Беларусь прадставіць Аляксандра Насоль з Баранавіч.
Пераможцу фінальнага этапа нацыянальнага адбору вызначылі сёння ў Бялынічах.
Пасля аб'яўлення вынікаў Аляксандра Насоль не змагла стрымаць слёз.

«Не верыцца, што гэты дзень надышоў. Мне здаецца, я гэты момант пражыву і зразумею яго мінімум праз пару дзён. Гэтулькі сіл было ўкладзена ва ўсё гэта! - падзялілася пераможца. - Не хацелася сыходзіць са сцэны, хацелася падоўжыць гэты момант. Калі зразумела, што нешта намячаецца, адразу з'явіліся слёзы шчасця».
Дзяўчына расказала, што ўжо паспела прайсці шмат конкурсаў, але «Славянскі базар» для яе - асаблівы фестываль.
«Неверагодна шчаслівая, што ў мяне ўсё атрымалася. Удзячна роднаму гораду Баранавічы, першыя крокі я рабіла менавіта там, але цяпер вучуся ў інстытуце культуры на эстрадна-джазавым вакале. Удзячна сваім педагогам, вельмі шмат людзей удзельнічалі ў гэтым. Без іх гэтага б нічога не было. Калі шмат працаваць, спадзявацца, верыць, то нешта атрымаецца», - падкрэсліла яна.
Аляксандра Насоль падзялілася тым, як падбірала песні для адбору.
«Рэпертуар выбіраўся зыходзячы з конкурснага досведу. Канешне, хацелася выступіць з песняй на роднай мове. Шчаслівая, што кампазіцыя «Слуцкія ткачыхі» прынесла мне поспех», - распавяла яна.
У планах пераможцы - невялікі адпачынак, бо падрыхтоўка да фіналу нацыянальнага адбору ішла ў шалёным тэмпе. А далей - зноў чакаецца вялікая праца, каб ярка і годна прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»