Пасяджэнне сумеснай калегіі МНС Беларусі, МУС Казахстана і МНС Расіі праходзіць у Магілёве. У мерапрыемстве прымаюць удзел міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка, намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Казахстан Юрый Ільін і міністр Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Яўген Зінічаў.
Падчас дыялогу ў аблвыканкаме былі разгледжаны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння выратавальных ведамстваў трох краін. У прыватнасці, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі шляхі ўдасканалення падыходаў да вырашэння пытанняў аказання і прыёму міжнароднай дапамогі ў ліквідацыі буйнамаштабных надзвычайных сітуацый, асаблівасці правядзення аварыйна-выратавальных работ пры рэагаванні на НС у метрапалітэне, тушэнні пажараў у сельскіх населеных пунктах. Таксама былі разгледжаны праграмы падрыхтоўкі дзяцей да дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях, дзейнасць профільных ВНУ. Сваім пілотным праектам «Kaeru Karavan» у сферы АБЖ падзяліліся прадстаўнікі Казахстана. Расійскі бок падкрэсліў, што навучанне – бесперапынная частка фарміравання культуры бяспекі ў падрастаючага пакалення, а прадстаўнікі МНС Беларусі расказалі аб беларускім вопыце навучання асновам бяспекі жыццядзейнасці школьнікаў і дашкольнікаў.
Яшчэ адным тэматычным блокам стала міжнароднае супрацоўніцтва па зніжэнні рызык бедстваў і ліквідацыі НС. Ад беларускага боку выступіў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў. Ён расказаў аб міжнароднай гуманітарнай дапамозе (63 разы 28 краінам), якая аказваецца Беларуссю, а таксама пошукава-выратавальным атрадзе, які пацвердзіў у 2018 годзе свой высокі клас па сусветных стандартах ІНСАРАГ. Было адзначана, што распрацаваны цэлы механізм прыняцця рашэнняў і дзеянняў па аказанні гуманітарнай дапамогі, а яго адпрацоўка запланавана на 2020 год і пройдзе падчас вучэнняў Корпуса сіл СНД.
Падчас пасяджэння былі разгледжаны падыходы да ажыццяўлення дзяржаўнага нагляду (кантролю) за прадукцыяй у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння, пытанні тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Прадстаўнікі МНС Беларусі расказалі аб укаранёнай у сельскіх населеных пунктах цяжкай тэхніцы. Дзякуючы цыстэрнам, якія перавозяць ад 8 да 12 т вады, магчыма праца «з колаў», што дазволіла павялічыць колькасць патушаных пажараў, а таксама скараціць час на іх ліквідацыю.
У завяршэнне абмеркаванняў адбылося падпісанне выніковых дакументаў: пратакола і плана работы калегіі на 2020 год.
«Сёння былі разгледжаны вельмі важныя і актуальныя пытанні, накіраваныя, перш за ўсё, на павышэнне эфектыўнасці абароны насельніцтва нашых краін, – распавёў журналістам Уладзімір Вашчанка. – Напярэдадні мы правялі сур’ёзны семінар, падзяліліся вопытам, а на сённяшнім пасяджэнні разгледзелі яго больш дэталёва. Я ўдзячны калегам за канструктыўны падыход да працы і спадзяюся, што наша ўзаемадзеянне будзе спрыяць выкананню задач, якія стаяць перад нашымі дзяржавамі».
Падзяліўся ўражаннямі і Яўген Зінічаў. «Прынята гаварыць, што важна вучыцца на сваіх памылках. Я лічу, што няма нічога ганебнага ў тым, каб рабіць правільныя высновы, зыходзячы з вопыту калег, – падкрэсліў ён. – Акрамя таго, што мы ўсе – члены ЕўрАзЭС, мы суседзі. Таму для ліквідацыі НС павінны ўмець сумесна рэагаваць на іх, а для гэтага трэба распрацоўваць і тактыку, і алгарытм дзеянняў. Мэта гэтага пасяджэння – навучыцца працаваць у камандзе».
У сваю чаргу Юрый Ільін заўважыў, што супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ідзе ўжо вельмі даўно. Перш за ўсё, гэта абмен вопытам па ліквідацыі і папярэджанні надзвычайных сітуацый, навучанне насельніцтва. «Мы дзякуем беларускаму боку за тое, што нашы курсанты праходзяць падрыхтоўку менавіта тут, у навучальных установах Беларусі, а затым працягваюць службу ўжо на тэрыторыі Казахстана. Акрамя гэтага, мы праводзілі перападрыхтоўку нашых спецыялістаў у Беларусі і больш актыўна з гэтага года пачынаем працаваць у межах дзяржаўнага прыватнага партнёрства і рэалізоўваць іншыя ўзаемавыгадныя сумесныя праекты. Гэта дазволіць знізіць рызыкі НС у нашых краінах», – канстатаваў намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Казахстан.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў