Уладзімір Маціеўскі, дырэктар сярэдняй школы № 45 Магілёва:
– Лёс незалежнай Беларусі ўжо тройчы вырашаўся на рэферэндуме, і гэта больш правільны шлях, чым біць адзін аднаму лбы ці браць у рукі зброю. На рэферэндуме будучыня дзяржавы пішацца мірна і прыгожа. Любы з нас зусім хутка зможа стаць сааўтарам гісторыі. Усё залежыць ад асабістага выбару: прыйдзеш ты на выбарчы ўчастак або аддасі перавагу застацца безуважным, інертным, абыякавым. Я прыхільнік таго, што кожны павінен быць грамадзянінам сваёй краіны, праяўляць сябе не толькі ў добрасумленнай працы, але і ў грамадскім жыцці, хварэць за лёс дзяржавы.
Змены і дапаўненні ў Канстытуцыю неабходныя, прадыктаваныя сённяшнімі рэаліямі. Я галасую за тое, што па новай рэдакцыі Асноўнага Закона любы беларус зможа звярнуцца ў Канстытуцыйны Суд па абарону сваіх правоў і свабод. За тое, што дзяржава спрыяе духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, стварае ўмовы для рэалізацыі яе патэнцыялу. Моладзь (ведаю гэта як дырэктар школы, дзе вучыцца 2 тысячы 580 дзяцей) розная: творчая, мэтанакіраваная, дынамічная, часам складаная, але за ёй будучыня. Гадаваць і развіваць дзяцей, прывіваць ім культуру і павагу да нашых законаў і традыцый – задача бацькоў. А мы, педагогі, абавязкова ім у гэтым дапаможам, бо мы зацікаўленыя ў тым, каб будучыя пакаленні былі патрыётамі, якія ведаюць і цэняць сваю гісторыю, шануюць сваю Радзіму.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 10:27
Аляксандр Багель: «Указ Прэзідэнта павысіць эфектыўнасць работы органаў мясцовага кіравання»
24.02.2025 - 09:46
Аляксандр Гарошкін: «Старшыні выканкамаў павінны мець законную магчымасць прымаць адказныя рашэнні»
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі