На XIV Міжнародны моладзевы тэатральны форум «М.@rt.кантакт-2019» раскуплена больш за 90% квіткоў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Ірына Рабцава.
Са слоў суразмоўніцы, з пачатку продажаў прайшло ўсяго два тыдні, а ў касах тэатра ўжо практычна нічога не засталося. Магілёўцы і госці горада часам набывалі білеты адразу на 5-6 спектакляў. «За пару дзён былі раскуплены білеты на адкрыццё і закрыццё форуму. Прычым многія рэалізаваны праз інтэрнэт, – адзначыла Ірына Рабцава. – У гэтым годзе гледачы з павышанай цікавасцю паставіліся да праграмы. Хутка разыходзіліся білеты не толькі на спектаклі запрошаных тэатраў, але і на беларускія. Трохі павольней купляліся квіткі на пастаноўкі з субтытрамі».
Зараз у касе драмтэатра можна знайсці адзінкавыя квіткі на пастаноўку маладога ўкраінскага рэжысёра, заслужанага артыста Украіны Стаса Жыркова «ГЭТАМЫ», сучасную версію выдатнага твора Антона Чэхава драмы «Вішнёвы сад» (Польскі Новы тэатр) і «Рэвізора» (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы). Крыху больш квіткоў засталося на сацыяльны рэйв-бэнд «ЦэШо» – сумесную працу кіеўскага Цэнтра сучаснага мастацтва «ДАХ» і незалежнай групы артыстаў «Тэатр-Пральня», а таксама на спектакль «Дванаццатая ноч» па п’есе Уільяма Шэкспіра грузінскага Тэлаўскага дзяржаўнага прафесійнага драматычнага тэатра імя Важа-Пшавела.
«У аматараў тэатра, якія не паспелі набыць квіткі, усё ж ёсць шанец трапіць на пастаноўкі, – падкрэсліла Ірына Рабцава. – У сілу жыццёвых абставінаў часам людзі здаюць квіткі ў касу. Трэба толькі маніторыць».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве
18.02.2025 - 16:22
12.02.2025 - 11:29
На традыцыйныя сустрэчы па выходных запрашае музей Масленікава