У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў выхадныя ўзмоцняць кантроль за дарожным рухам.
Як расказалі карэспандэнту сайта ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, на аўтадарозе Р-43 (мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы) будуць праводзіцца масіраваныя адпрацоўкі па спыненні парушэнняў ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Асаблівая ўвага – захаванню вадзіцелямі ўстаноўленых хуткасных рэжымаў, правілаў абгону, выезду на паласу сустрэчнага руху. Экіпажы правераць і выкананне правілаў перавозкі пасажыраў, у асаблівасці непаўналетніх. Пракантралююць нарады таксама стан кіроўцаў, наяўнасць у іх правоў кіравання. Спыняцца будуць і парушэнні ПДР з боку пешаходаў, веласіпедыстаў.
Узмоцнены кантроль будзе весціся:
– з 18.00 2 кастрычніка да 6.00 3 кастрычніка;
– з 19.00 3 кастрычніка да 7.00 4 кастрычніка;
– з 11.00 да 19.00 4 кастрычніка.
Няўхільна выконвайце ўсе патрабаванні правілаў дарожнага руху! Будзьце пільнымі на дарозе!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)