У I паўгоддзі 2021 года на валютным рынку рэгіёна захавалася тэндэнцыя перавышэння аб’ёмаў прададзенай насельніцтвам замежнай валюты над яе купляй. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.
За шэсць месяцаў фізічнымі асобамі ў наяўнай і безнаяўнай формах здадзена ў банкаўскія ўстановы $215 млн. у эквіваленце, набыта – $ 205,5 млн. – такім чынам, чысты продаж замежнай валюты склаў $9,5 млн. у тым ліку ў чэрвені прададзена насельніцтвам $41,4 млн. (што на 15,6% перавышае сярэднямесячны паказчык у 2021 годзе), набыта – $37,1 млн. (на 8,3% больш за сярэднямесячны паказчык).
Асноўны аб’ём валютна-абменных аперацый прыпадае на рынак наяўнай замежнай валюты: за студзень-чэрвень прададзена фізічнымі асобамі $189,4 млн., набыта – $167,6 млн., чысты продаж наяўнай валюты – $ 21,8 млн.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2025 - 12:52
З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05