Аўтарскі дуэт з Бостана (ЗША) «Таня За і Каця НЕ» прыме ўдзел у канцэртнай праграме Х Міжнароднага музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе 26-28 ліпеня на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна. Пра гэта паведаміла арт-дырэктар фестывалю Вольга Залеская.
У складзе бард-дуэта Таццяна Задорская і Кацярына Няхаева, якія пішуць музыку на свае вершы, а таксама на вершы сучаснікаў і класікаў, музыку да спектакляў і сцэнарыі капуснікаў. Яны неаднаразовыя ўдзельнікі і запрошаныя госці злётаў аўтарскай песні Амерыкі, Канады, Расіі, лаўрэаты фестывалю імя Валерыя Грушына (Самара, 2011 год) у намінацыі «Кампазітары», вядучыя і члены журы фестывалю «Планета-Арт» (Вашынгтон), члены журы фестывалю «Узыходзячыя зоркі» (Чыкага). Значная частка творчасці аўтараў-выканаўцаў прысвечана працы з дзецьмі. Яны выпусцілі дыск з дзіцячымі песнямі «Бульдог і таксикі», выдалі двухтомнік вершаў «Кошкі на шары», пішуць сцэнарыі і займаюцца арганізацыяй навагодніх ёлак.
На бард-рыбалцы дуэт будзе задзейнічаны ў розных канцэртах, у тым ліку ў музычным праекце «Суседзі», дзе Каця з Таняй праспяваюць на англійскай мове. Іх можна будзе сустрэць і на лясной сцэне, пачуць з гумарыстычнымі песнямі ў Адэскім дворыку.
«Вялікая бард-рыбалка» стартавала ў 2010 годзе і стала візітоўкай музычна-фестывальнага жыцця Магілёўскай вобласці. За 9 гадоў форум наведала больш за 15 тыс. гледачоў, музыкантаў і артыстаў з 14 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Славакіі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, ЗША, Літвы, Латвіі, Італіі, Балгарыі.
Генеральны партнёр праекта – ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», афіцыйны партнёр – булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», інфармацыйныя партнёры – БЕЛТА, «СБ. Беларусь сегодня», Альфа Радыё, тэлеканал СТВ, тэлерадыёкампанія «Магілёў» і інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне