Нацыянальны банк з 29 красавіка выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
Сярэбраная манета наміналам Br 20 выпускаецца накладам 1 100 штук, медна-нікелевая наміналам Br 1 – тыражом 3 000 штук. На аверсе рэльефная выява Дзяржаўнага герба Беларусі, у цэнтры на фоне пейзажу стылізаваная выява бусла ў гняздзе на даху дома. На рэверсе ў цэнтры – стылізаваная кампазіцыя са свечкі, кветак,каласоў і элементаў нацыянальнага арнаменту, уверсе па крузе надпіс: 75 ГОД ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ.
Манеты адчаканены ў ЗАТ «Літоўскі манетны двор».
У Нацбанку нагадалі, што выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 18:03
27.06.2025 - 14:07
Служэнне Радзіме: 94 курсанты Магілёўскага інстытута МУС атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі
27.06.2025 - 11:26
Магілёўская вобласць прадстаўлена на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе
27.06.2025 - 09:34
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 16:38