Акцыя «Здай кроў! Падзяліся надзеяй жыць!», прымеркаваная да Сусветнага дня донара крыві, стартавала ў Магілёве 9 чэрвеня і працягнецца да канца тыдня. Удзел у ёй узяў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Гацко, наведаўшы Магілёўскую абласную станцыю пералівання крыві і здаўшы кроў. - Бяспечная донарская кроў з'яўляецца каштоўным рэсурсам для любой краіны. Яе наяўнасць вельмі важна. Прыемна, што шмат хто падключаецца да такой акцыі. І хочацца выказаць удзячнасць людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё такой важнай і высакароднай місіі - дапамозе іншым у складанай жыццёвай сітуацыі, - падкрэсліў Уладзімір Гацко. Дарэчы, жадаючых здаць кроў і яе кампаненты на станцыі пералівання і ў сваю чаргу дапамагчы людзям, а часам і выратаваць нечае жыццё, - нямала.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33
12.11.2025 - 12:08
Месячнік донарства крыві ў Магілёўскай вобласці: як здаць кроў і выратаваць жыцці (відэа)
12.11.2025 - 10:47