Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыме ўдзел 6 верасня ў святкаванні XXVII Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах. Пра гэта паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю НББ.
«Бібліятэка падрыхтавала падарункі. Для фондаў Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі плануецца перадаць 70 выданняў, сярод якіх мастацкая, навукова-папулярная, энцыклапедычная літаратура. Акрамя таго, на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана» запланавана ўручэнне пераможцам спецыяльнага прыза – факсімільнага выдання першага «Буквара» (1618), – расказалі ў НББ.
Для гасцей імпрэзы бібліятэка традыцыйна падрыхтавала шэраг ініцыятыў. У Бялыніцкім раённым цэнтры культуры запланавана прэзентацыя «Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай. Магілёўшчына». Галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Андрэй Бараноўскі пазнаёміць удзельнікаў рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Бялыніцкія чытанні-2020» з мультымедыйнымі выданнямі Нацыянальнай бібліятэкі аб гісторыі і культуры Магілёўскага краю.
Адбудзецца кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя «Духоўныя скарбы зямлі беларускай». Арганізатары прадставяць выданні аб праваслаўных і каталіцкіх храмах краіны, помніках сакральнага жывапісу і станаўленні іканапіснай школы на беларускіх землях. Асобны раздзел «Жыровіцкая святыня» прысвечаны Жыровіцкаму Свята-Успенскаму мужчынскаму манастыру, а частка выставы «Іконы: даследаванні» змяшчае выданні пра феномен іконы з пункту гледжання тэалогіі і іканаграфіі.
Па выніках рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» будзе працаваць выстава найлепшых работ пераможцаў. Конкурс праводзіцца сярод публічных бібліятэк Беларусі з мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу і распаўсюджвання інфармацыі аб нацыянальнай гісторыі, мове і культуры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:51
Мультымедыйная выстава «Рухавыя палотны: Вінцэнт Ван Гог» адкрыецца ў музеі Масленікава 26 красавіка
24.04.2025 - 12:00
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію