2 мая ў кінатэатры «Радзіма» Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» адбыўся «галоўны» сеанс урачыстага прэм'ернага паказу фільма «Час вярнуцца» вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Аляксандр Гарошкін, старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Студнеў, і дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь.

Спецыяльнымі гасцямі сталі: намеснік генеральнага дырэктара кінастудыі «Беларусьфільм» Павел Скалабан, другі рэжысёр фільма Вольга Александровіч, акцёр тэатра і кіно Сяргей Сяргеенка.
У фае сумесна з Магілёўскім гісторыка-патрыятычным пошукавым клубам «Вікру», цэнтрам па працы з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва», Магілёўскім абласным краязнаўчым музеем былі арганізаваны: экспазіцыя зброі часоў Вялікай айчыннай вайны, інтэрактыўная пляцоўка «Прывал», музейная выстаўка Баграціён. Вызваленне Магілёва». Інструментальны ансамбль «Гармонія» Магілёўскай дзіцячай школай мастацтваў №7 выконваў музычныя кампазіцыі ваенных гадоў.

У завяршэнне мерапрыемства гледачы дзяліліся ўражаннямі аб фільме, бралі аўтографы ў прадстаўнікоў нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Рэд., фота прадстаўлены Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемствам «Кінавідэапракат»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»