Сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме адбылася сустрэча намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі і алімпійскай чэмпіёнкі Дзінары Алімбекавай.

Валерый Малашка ад імя кіраўніцтва і ўсіх жыхароў вобласці павіншаваў праслаўленую спартсменку з усімі перамогамі і ўручыў заслужаную ўзнагароду – дыплом аб прысваенні звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках працы за 2020 год.


– Мы вельмі ганарымся тым, што свой спартыўны старт, узяты ў Прыдняпроўскім краі, Вы паспяхова працягваеце на міжнародных спаборніцтвах, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама. – Жадаем вам новых дасягненняў і перамог. Упэўненыя, што імя Дзінары Алімбекавай яшчэ неаднаразова прагучыць на міжнароднай арэне.
У сваю чаргу спартсменка падзякавала кіраўніцтву Магілёўскай вобласці за стварэнне добрых трэніровачных умоў. Дзінара адзначыла, што, прыязджаючы ў родны край, заўсёды мае асаблівыя цёплыя пачуцці.





Дарэчы, у завершаным сезоне Дзінара Алімбекава стала пераможцай этапу Кубка свету ў Хохфільцэне (Аўстрыя) у спрынце і сярэбраным прызёрам у гонцы пераследу. У агульным заліку Кубка свету яна заняла сёмае месца. У далейшых планах біятланісткі – трэніроўкі і ўдзел у спаборніцтвах.

Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ
24.10.2025 - 12:42