На маючым адбыцца VI Усебеларускім народным сходзе будзе дэталёва разгледжаны праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады. Для ўсебаковага і комплекснага абмеркавання будучыні важна прааналізаваць, з якім багажом краіна падыходзіць да чарговага перыяду. А жыхарам Прыдняпроўскага краю не менш важна разумець, які ўклад рэгіён уносіць у агульны вынік і што яшчэ яны могуць прапанаваць для паляпшэння жыцця краіны. Пра гэта і адбылася размова з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам.
– Руслан Барысавіч, каб крочыць наперад, трэба азірнуцца назад і зрабіць пэўныя высновы. Як Магілёўская вобласць завяршыла папярэдні пяцігадовы этап?
– Апошні год пяцігодкі выдаўся складаным ва ўмовах сусветнай пандэміі і закрыцця межаў, але асноўныя галіны рэальнага сектара эканомікі Магілёўшчыны характарызуюцца станоўчымі тэндэнцыямі, якія дазволілі падысці да новай пяцігодкі з моцнай эканомікай і разуменнем, за кошт якіх напрамкаў мы будзем развівацца далей.
Вобласць выканала праграму па экспарце тавараў. Тэмп росту без уліку рэспубліканскіх арганізацый за пяцігодку склаў 154 працэнты, экспарту паслуг – 145 працэнтаў. У эканоміку рэгіёна паступіла 400 мільёнаў долараў прамых замежных інвестыцый. Выкананы заданні па працоўных месцах і заработнай плаце.
Прамысловы комплекс з’яўляецца найбольш няўстойлівым звяном перад знешнімі эканамічнымі пагрозамі і выклікамі, што выразна прадэманстраваў мінулы год, але мы здолелі захаваць працоўныя калектывы. Індэкс прамысловай вытворчасці за пяцігодку склаў 114,9 працэнта.
У сельскай гаспадарцы забяспечаны рост аб’ёмаў вытворчасці цукровых буракоў, бульбы, збожжа, жывёлы і птушкі. Уведзена ў эксплуатацыю 42 малочна-таварныя фермы, пабудаваны два новыя свінагадоўчыя комплексы ў Бялыніцкім і Слаўгарадскім раёнах. Пастаўляем 114 таварных пазіцый ў 43 краіны свету.
– Людзей у першую чаргу хвалююць пытанні медыцынскага абслугоўвання, жылля, працы...
– Развіццю сацыяльнай інфраструктуры ў рэгіёне надаецца вялікая ўвага. За пяць гадоў у вобласці ўведзена ў эксплуатацыю больш за 1,6 мільёна квадратных метраў жылля, 98 аб’ектаў сацыяльнага прызначэння. З апошняга–мост праз Сож у Слаўгарадскім раёне, дзіцячыя сады ў Слаўгарадзе, Бабруйску, аграгарадках Шклоўскага і Магілёўскага раёнаў, біятлонны комплекс у Чавускім раёне.
Асаблівы ўпор зроблены на сферу аховы здароўя. Летась адкрылася новая паліклініка ў Магілёўскім мікрараёне Казіміраўка, рэканструяваныя раённыя паліклінікі ў Кіраўску, Асіповічах і Мсціславе, дзіцячая бальніца з паліклінікай у Бабруйску.
Замацаваць цэлы шэраг станоўчых тэндэнцый атрымалася і на рынку працы: існуюць рэальныя магчымасці для працаўладкавання, і колькасць вакансій (а іх больш за 7 тысяч) стабільна перавышае попыт на іх.
– Па выніках працы дыялогавых пляцовак у Магілёўскай вобласці сфармулявана і накіравана ў аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу больш за 270 канкрэтных прапаноў, многія з якіх знайшлі адлюстраванне ў праекце праграмы. Можаце прывесці прыклады?
– Паколькі эканоміка-найважнейшы індыкатар развіцця краіны і росту дабрабыту народа, самай галоўнай мэтай у сярэднетэрміновай перспектыве стане ўдасканаленне спрыяльнага дзелавога асяроддзя. З улікам новых выклікаў часу неабходна ўкараняць сучасныя механізмы падтрымкі прадпрымальніцтва. Вельмі важна ўтрымаць моладзь у рэгіёнах, бо менавіта ў яе крэатыўнасці, нестандартнасці падыходаў –вялікі рэсурс для развіцця бізнесу.
Актуальнае пытанне, якое трэба будзе вырашаць для ўстойлівага, а не кароткатэрміновага росту эканомікі краіны – разняволенне дзелавой і прадпрымальніцкай ініцыятывы. Для гэтага неабходна гарантаваць права кіраўнікоў на разумную дзелавую рызыку.
– На ваш погляд, якія асноўныя прыярытэты на самую блізкую пяцігодку?
– Шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр –гэтыя прыярытэты даюць усяму грамадству выразны пасыл, што галоўным па-ранейшаму застаецца чалавек і моцная сацыяльная палітыка.
Пры гэтым кожны з кіраўнікоў выдатна разумее, што моцная сацыяльная палітыка немагчымая без моцнай эканомікі. Менавіта таму пры распрацоўцы пяцігадовай праграмы развіцця Магілёўскай вобласці сур’ёзны ўпор зрабілі на павышэнні эфектыўнасці працы рэальнага сектара. Зыходзячы з гэтай мэты і выстройваліся задачы для кожнай галіны эканомікі, для кожнага з рэгіёнаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)