RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка наведаў Бабруйск

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка наведаў бабруйскую друкарню імя А. Т. Непагодзіна і медыяхолдынг «Бабруйскае жыццё», паразмаўляў з прадстаўнікамі працоўных калектываў і адказаў на іх пытанні.

– Мы пабудавалі моцную краіну, дзе жывём спакойна, – выказаў сваё меркаванне Валерый Малашка на сустрэчы з журналістамі медыяхолдынга «Бабруйскае жыццё». – Сёння на двары, усё ж такі, не галеча і разруха 1994 года. У першай сваёй перадвыбарнай кампаніі Прэзідэнт паабяцаў, што нашы дзеці ваяваць за межамі краіны не будуць, і стрымаў сваё слова, за што яму неаднаразова казалі «дзякуй» маці. Гісторыі незалежнай Беларусі больш за чвэрць стагоддзя. І можа, хтосьці і не заўважае, але 26 гадоў мы самі вызначаем лёс сваёй краіны. Наша самастойнасць і незалежнасць каштуе вельмі дорага.

Выказаў Валерый Анатольевіч свій пункт погляду і на пандэмію:

– У барацьбе з пандэміяй, калі Прэзідэнт акрэсліў пазіцыю нашай унутранай палітыкі, гэта выклікала сапраўднае замяшальніцтва, але час паказаў, што непапулярныя, на першы погляд, меры, выратавалі эканоміку Беларусі, не закрылі межы і тысячы беларусаў змаглі вярнуцца на радзіму, захавалі працоўныя месцы і, самае галоўнае, нашы ўрачы справіліся і выратавалі сотні жыццяў. І гэта здарылася насуперак любому супраціўленню ў Telegram каналах і ціску звонку.

bobrlife.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая