RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Нарада па пытаннях фарміравання УНС і змены выбарчага заканадаўства адбылася ў Магілёўскім аблвыканкаме

Пытанні фарміравання Усебеларускага народнага сходу і змены выбарчага заканадаўства сталі тэмай нарады, якую правёў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.

Валерый Анатольевіч нагадаў, што ў лютым бягучага года адбыўся рэферэндум, дзе народ вызначыў шляхі далейшага развіцця Беларусі. У Канстытуцыі былі замацаваны асноўныя палажэнні, звязаныя з УНС. Але гэтага недастаткова. Неабходна скарэктаваць выбарчае заканадаўства, якое тычыцца парадку фарміравання і дзейнасці новага органа ўлады – Усебеларускага народнага сходу. Адпаведныя законапраекты ўжо падрыхтаваны.

Асаблівы статус Усебеларускага народнага сходу – гэта найважнейшы складнік палітычнай рэформы, якая адбываецца на нашых вачах, сведкамі якой мы з вамі з’яўляемся, – адзначыў Валерый Малашка. – І гэты статус падкрэсліваецца шырокім уключэннем усяго насельніцтва ў вырашэнне найважнейшых палітычных пытанняў як унутранай, так і знешняй палітыкі жыццеўладкавання нашай дзяржавы.

Валерый Анатольевіч падкрэсліў, што Усебеларускі народны сход – гэта найвышэйшы орган, які будзе вырашаць праблемы як знешняй, так і ўнутранай палітыкі.

Валерый Малашка прывёў словы кіраўніка дзяржавы, агучаныя на нарадзе 20 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці:

«УНС павінен аб’яднаць дэлегатаў ад усіх рэгіёнаў і слаёў насельніцтва, прадстаўнікоў улады і нашага грамадства. Разам, талакой можна пераадолець любыя перашкоды, знайсці выхад з самай складанай сітуацыі».

Пры гэтым намеснік старшыні аблвыканкама звярнуў увагу, што, у адрозненне ад дэпутатаў, дэлегаты УНС працуюць на грамадскіх пачатках.

Што тычыцца законапраектаў аб Усебеларускім народным сходзе, то іх неабходна прыняць не пазней за сакавік 2023 года.

Наперадзе вялікая праца па растлумачэнні праектаў законаў «Аб змяненні выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» і «Аб Усебеларускім народным сходзе», вынесеных на грамадскае абмеркаванне.

Грамадскае абмеркаванне будзе праводзіцца па 2 лістапада 2022 года ўключна.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая