Сёлета тэма беларускага народнага касцюма стане адной з галоўных адметных асаблівасцей свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Праца ў гэтым кірунку ўжо пачалася.
У межах «Александрыйскага кірмашу» кожная вобласць і горад Мінск прадставяць інтэрактыўную прэзентацыйную тэматычную экспазіцыю (беларускія падворкі, у аснове мастацкага афармлення якіх–прэзентацыя традыцыйнага рэгіянальнага адзення).
Як расказаў начальнік аддзела традыцыйнага мастацтва Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Аляксандр Глуздоў, зараз праходзяць папярэднія этапы абласнога конкурсу-выставы «Беларускі народны касцюм Магілёўшчыны» сярод майстроў, кіраўнікоў аматарскіх аб’яднанняў устаноў культуры і Дамоў рамёстваў, творчых калектываў. Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Яны могуць праявіць сябе ў намінацыях: «Найлепшы традыцыйны рэканструяваны касцюм» і «Найлепшы народны стылізаваны касцюм» (этнакасцюм). Затым на фінальнай экспазіцыі прадставяць найлепшыя работы.
– Нам засталося літаральна зрабіць яшчэ некалькі штрыхоў– і народны касцюм нашага рэгіёна ўжо гатовы. Яго аднаўленнем займаліся некалькі тыдняў, праца карпатлівая, але патрэбная. Касцюм пашыты па ўсіх правілах,– запэўніла ткачыха з Хоцімска, член Саюза майстроў Таццяна Кавалёва. – Нарад кожнага рэгіёна адрозніваецца сваім арнаментам. У хоцімскіх узорах ёсць і геаметрычныя, і раслінныя элементы. А вось такі ўзор – тыпу скарабей – не сустракаецца нідзе ў Беларусі. Пра гэта нам расказалі навукоўцы з Мінска. Мы ганарымся такой разыначкай.
Народны касцюм–культурная спадчына нашай краіны. Менавіта таму ў гэтым годзе частка творчых праектаў Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы накіравана на захаванне і актуалізацыю беларускага нацыянальнага адзення.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне