Эканамічны прыярытэт нашай краіны – забеспячэнне патрэб людзей. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас наведвання ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» ў Магілёўскім раёне.
«Эканамічны прыярытэт нашай краіны – забеспячэнне патрэб людзей. Самае галоўнае, што ў нас ёсць, – гэта кадры, ад якіх залежыць усё. Ад нас з вамі сёння залежыць шмат: стварэнне харчовай бяспекі, захаванне краіны для нашых дзяцей і ўнукаў», – адзначыла Наталля Качанава падчас сустрэчы з калектывам ЗАТ «Агракамбінат “Зара”».
Наталля Качанава падчас сустрэчы ўзняла шэраг важных пытанняў: адносіны ў калектыве, умовы працы, забяспечанасць жыллём. «Самае галоўнае ў працоўных адносінах – справядлівасць. І калі кіраўніцтва ўзяло на сябе нейкія абавязкі, яно павінны іх выконваць. Неабходна прытрымлівацца жорсткай дысцыпліны ў калектывах. Трэба і пытацца там, дзе ёсць недапрацоўкі. Але і гаварыць пра гэта нам таксама трэба, каб мы разумелі, з чым трэба працаваць», – адзначыла яна.
Старшыня Савета Рэспублікі закранула цяперашнія эканамічныя ўмовы, у якіх апынулася наша краіна з-за знешняга ціску. «Мы на днях маніторылі цэны ў гандлёвых аб’ектах Мінска. Наша прадукцыя: мяса, птушка і малочныя вырабы – ёсць у дастатку, ёсць, вядома, пытанні па асартыменце. У цэлым, сітуацыя спакойная, ажыятаж узнялі людзі. Сочым мы і за неабгрунтаваным ростам цэн. Усё гэта на кантролі, – адзначыла яна. – Ваша прадпрыемства таксама ўносіць свой уклад у забеспячэнне людзей якаснымі прадуктамі харчавання. Вы перапрацоўваеце мяса, рэалізуеце гатовыя прадукты, а гэта ўжо іншая дабаўленая вартасць і, адпаведна, іншая заработная плата».
Асобнай тэмай стала абмеркаванне бяспекі нашай краіны і грамадзян. «Я запэўніваю вас, беларускі народ не прымае і не будзе прымаць удзел ні ў якіх ваенных аперацыях. Мы не будзем ваяваць. Нашы продкі падчас Вялікай Айчыннай вайны перажылі жах, холад і голад. Яны заплацілі высокую цану за перамогу, – адзначыла яна. – Беларусь ніколі не будзе нападаць, але, калі прыйдуць да нас, мы будзем абараняць сваю краіну, тэрыторыю і незалежнасць. Мы бачым, як змяняецца свет, змяняюцца падыходы, мяняюцца пакаленні. І ў гэтым хаосе нам важна захаваць нашу краіну».
Прадстаўнікі калектыву падчас сустрэчы задалі і хвалюючыя іх пытанні. Адна з жанчын папрасіла прывесці ў парадак дарогу ў вёсцы Селішча Магілёўскага раёна. Жанчына расказала, што ў непагадзь яна ператвараецца ў суцэльны бруд, а ў населеным пункце жыве шмат пенсіянераў, якім цяжка перамяшчацца па такой дарозе. Абяцалі жыхарам вёскі прывесці ў парадак вулічнае асвятленне, але так і не зрабілі. Наталля Качанава даручыла разабрацца з гэтым пытаннем.
Пасля сустрэчы з калектывам камбіната Наталля Качанава азнаёмілася з тэхналагічнымі працэсамі прадпрыемства і асартыментам выпускаемай прадукцыі.
ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» – адна з найбуйнейшых гаспадарак Магілёўскай вобласці і з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў прадуктаў з мяса куранят-бройлераў, свініны, ялавічыны, малака і зерня ў краіне. Гэта шматпрофільная гаспадарка з замкнёным цыклам вытворчасці, перапрацоўкі і рэалізацыі гатовых прадуктаў харчавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.05.2025 - 17:25
12.05.2025 - 09:47
Пазнаёміць з прыгажосцю і гісторыяй краю. У Мсціслаўскім раёне з'явіўся новы экавеламаршрут
08.05.2025 - 09:49
07.05.2025 - 12:52
Галіны памяці: 80 яблынь высадзілі ў гонар подзвігаў Герояў Вялікай Айчыннай вайны ў Горках
06.05.2025 - 10:12
Сяўба цыбулі ў Магілёўскай вобласці выйшла на завяршальны этап: работы праведзены на 156 гектарах
06.05.2025 - 09:17
Журналісты і Вялікая Айчынная вайна: як слова захоўвае гісторыю