RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Наталля Качанава: у працоўных калектывах не павінна быць канфрантацыі, трэба быць адзіным цэлым

У працоўных калектывах не павінна быць канфрантацыі, трэба быць адзіным цэлым. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы з працоўным калектывам ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» і жыхарамі Магілёўскага раёна.

«У працоўных калектывах не павінна быць канфрантацыі, трэба быць адзіным цэлым. Любому кіраўніку мала быць проста прафесіяналам, трэба ўмець наладжваць адносіны ў калектыве», – адзначыла яна.

Прыезд Наталлі Качанавай у «Зару» звязаны з некалькімі зваротамі, якія паступілі да яе ад супрацоўнікаў гэтага прадпрыемства. У кагосьці ўзніклі жыллёвыя пытанні, звязаныя з арэнднымі памяшканнямі, нехта не знайшоў разумення з кіраўніцтвам у пытаннях прадаўжэння працоўных адносін. «Я шмат праводжу прыёмаў па асабістых пытаннях і сустракаюся з людзьмі, але такую сітуацыю бачу ўпершыню: да мяне прыехала вялікая колькасць людзей, якія гаварылі ўсе аб адным. І мы дэталёва разбяромся з кожнай сітуацыяй. Мяне што насцярожыла: людзі, якія шмат гадоў прапрацавалі тут, выказваюць незадаволенасць і не знаходзяць разумення. І гэта трэба браць у разлік не толькі кіраўніку агракамбіната, але і ўсяму кіруючаму складу, – падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. – Гэта вы павінны працаваць з людзьмі, дапамагаць ім, тлумачыць і падтрымліваць, калі недзе ёсць пытанні. Так павінны быць выбудаваны вашы ўзаемаадносіны».

Дыялог атрымаўся шчырым і без купюр. Людзі дзяліліся сваімі праблемамі, адной з распаўсюджаных было жыллёвае пытанне. Гаварылі аб складаных узаемаадносінах з кіраўніком і што не могуць знайсці разуменні на месцах.

«Сёння на сустрэчы былі тыя, хто выказваўся за, і тыя, хто супраць. Але мяне насцярожыла тое, што ўсе гаварылі з двух бакоў адно і тое ж. Працягвайце спакойна працаваць і выконваць свае функцыі. Мы з мясцовымі ўладамі возьмем усё на кантроль і падумаем, як разабрацца з пытаннямі, якія паступілі, – адзначыла Наталля Качанава. – Што тычыцца прыватызацыі, арэнднага жылля, мы ў цэлым думаем, як правільна гэта зрабіць, каб замацаваць людзей на месцах».

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу і на станоўчых момантах у рабоце калектыву агракамбіната. «Галоўнае, што вы павінны разумець: у вас ёсць калектыў, праца, планы па мадэрнізацыі, гандлёвая сетка. Вось гэта трэба памнажаць. Вы развіваеце прадпрыемства, уносіце ўклад у важную для краіны справу – забеспячэнне харчовай бяспекі. Дзякуй вам за вашу працу, – падзякавала яна. – Па іншых пытаннях – мы ўсё абмяркуем з кіраўніком. Мы разумеем, такіх сітуацый не павінна быць. І трэба знайсці падыход да кожнага».

Сустрэча з калектывам прадпрыемства і жыхарамі раёна доўжылася больш за дзве гадзіны. Пасля гэтага Наталля Качанава засталася выслухаць пытанні, з якімі ўдзельнікі сустрэчы захацелі звярнуцца асабіста. «Я ўбачыла, што людзі зацікаўлены ў сваім прадпрыемстве, якое стваралася гадамі, у сваёй працы. Для кіраўніцтва прадпрыемства такая сустрэча – добры ўрок. Задачы, якія зараз стаяць перад кожным кіраўніком, – гэта не толькі вытворчыя паказчыкі і выкананне пастаўленых задач па развіцці прадпрыемства або вытворчасці, але і работа з людзьмі. І гэта павінна быць у прыярытэце. Уменне працаваць з людзьмі, адчуваць кожнага чалавека – залог таго, што будзе згуртаванасць у калектыве, і як вынік – выкананне ўсіх даведзеных паказчыкаў, – падсумавала Наталля Качанава. – Для паспяховай працы з калектывам часам важна проста своечасова даносіць да іх тое, чым вы займаецеся на прадпрыемстве. Мадэрнізуецца вытворчасць, пашыраюцца экспартныя пастаўкі, яны стараюцца зрабіць так, каб уся вырашчаная тут прадукцыя перапрацоўвалася. А гэта ўжо зусім іншы дабаўлены кошт. І пра гэта трэба людзям расказваць. Дробязяў у працы кіраўніка не бывае. Тое, што можа здавацца другарадным і няважным, для чалавека можа мець вялікае значэнне. Таму на сустрэчах трэба па-добраму размаўляць з людзьмі, так, каб яны цябе пачулі».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая