Сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай са старшынямі абласнога, раённых, гарадскіх Саветаў дэпутатаў і выканкамаў вобласці прайшла сёння ў Магілёве. Падобныя сустрэчы з актывамі раней ужо адбыліся ва ўсіх рэгіёнах краіны. Удзел у сённяшнім мерапрыемстве таксама прынялі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.
У пачатку мерапрыемства Наталля Качанава ўручыла Анатолю Ісачанку віншавальны адрас ад Савета Рэспублікі з нагоды 85-годдзя з дня ўтварэння рэгіёну, падзякавала за ўклад, які ўносіць Магілёўшчына ў развіццё краіны і пажадала заставацца ў ліку перадавых рэгіёнаў. А таксама адрасавала жыхарам рэгіёна пажаданні далейшага працвітання, дабрабыту, здароўя і шчасця.
Яна нагадала, што асноўныя напрамкі і прыярытэты развіцця краіны на пяцігодку вызначаны на VІ Усебеларускім народным сходзе, а таксама дзяржаўнымі праграмамі, якія працуюць у Рэспубліцы Беларусь. «Мы бачым, што ў 2022-м годзе, нягледзячы на беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск, на праблемы, з якімі давялося сутыкнуцца пры рэалізацыі прадукцыі прадпрыемстваў, эканоміка нашай краіны спрацавала дастойна, - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. - Прадпрыемствы і арганізацыі працуюць стабільна, людзі маюць магчымасць працаваць, заработная плата выплачваецца. Наша прадукцыя пастаўляецца на экспарт, забяспечана ўнутраная харчовая бяспека. У гэтым годзе з поўнай аддачай спрацавалі аграрыі - за што ім нізкі паклон.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11