На час правядзення рэлігійнага свята Радаўніца дазваляецца ўезд без пропускаў на тэрыторыі зон радыеактыўнага забруджвання, на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым.
Беспрапускны парадак будзе дзейнічаць у перыяд з 30 красавіка па 3 мая. Знаходжанне ў зонах адчужэння і адсялення ў гэтыя дні дазволена з 9:00 да 17:00 гадзін.
Для наведвання могілак у названы перыяд грамадзянам Рэспублікі Беларусь і замежным грамадзянам неабходна мець пры сабе і прад’явіць па патрабаванні спецыялістам адміністрацыі зон адчужэння і адсялення, супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія забяспечваюць ахову тэрыторый радыеактыўнага забруджвання, пашпарт ці іншы дакумент пасведчання асобы, а таксама дакументы на транспартны сродак (пры перамяшчэнні на ім).
У іншыя дні ўезд на названыя тэрыторыі ажыццяўляецца толькі па прапусках, якія выдаюцца спецыялістамі адміністрацый зон адчужэння і адсялення.
Пры знаходжанні на тэрыторыі зон радыеактыўнага забруджвання неабходна выконваць элементарныя правілы абароны ад радыяцыі. Пры правядзенні работ па добраўпарадкаванні магіл неабходна ўжываць найпрасцейшыя сродкі аховы – марлевыя павязкі, пальчаткі, з мэтай прадухілення кантактаў з радыенуклідамі ў пыле. Пасля заканчэння работ верхнюю вопратку варта старанна страсянуць, адкрытыя часткі цела вымыць прывезенай з сабой вадой.
Знаходзячыся на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, забараняецца адхіляцца ад маршруту руху, разводзіць вогнішчы, падпальваць травы і расліннасці. Неасцярожнае абыходжанне з агнём можа прывесці да пажару, а на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання такі пажар здольны нанесці велізарную шкоду як навакольнаму асяроддзю, так і здароўю грамадзян. Смецце пасля ўборкі магіл неабходна складаваць у спецыяльна абсталяваных месцах. Спальванне смецця строга забаронена.
Асаблівую ўвагу неабходна надаваць дзецям, якія павінны пастаянна знаходзіцца ў полі зроку дарослых, каб пазбегнуць негатыўных наступстваў для іх здароўя.
Падрабязную інфармацыю аб парадку ўезду і знаходжання на тэрыторыях зон адчужэння і адсялення можна атрымаць у адміністрацыі зон адчужэння і адсялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па адрасе:
г. Гомель, пр-т Леніна, 10, кантактныя тэлефоны: 8 (0232) 29-37-11, 23-27-13;
г. Магілёў, вул. Калужская, 41, кантактны тэлефон: 8(0222)73-54-45.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)