У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» падарункі і віншаванні з навагоднімі і каляднымі святамі прымалі навучэнцы магілёўскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната для дзяцей, хворых на скаліёз.
Павіншаваць выхаванцаў і педагогаў прыехалі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, намеснік генеральнага дырэктара РУП «Магілёўаблгаз» Аляксандр Прафацілаў, начальнік вытворчасці унітарнага паліграфічнага камунальнага прадпрыемства «Магілёўская абласная ўзбуйненая друкарня імя Спірыдона Собаля» Жанна Гарбатая, намеснік камандзіра роты міліцыі Кастрычніцкага (г. Магілёва) аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Сяргей Сітнікаў і Максім Ступакоў адпаведна.
Установе адукацыі былі падораны грашовыя сертыфікаты, а навучэнцам - салодкія падарункі і, вядома ж, яркае незабыўнае навагодняе свята з роставымі мядзведзямі і хадулістамі.
Віншуючы дзяцей з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі, ганаровыя госці пажадалі ім моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, веры ў цуды і здзяйснення самых запаветных жаданняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.08.2025 - 16:57
На ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару
08.08.2025 - 13:23
Напярэдадні Дня будаўніка ў Магілёве адбыўся святочны канцэрт
08.08.2025 - 10:14
Удзельнікі аргкамітэта агледзелі пляцоўкі правядзення форуму Саюзнай дзяржавы ў Магілёве
07.08.2025 - 16:28
Панарамны ліфт і пешаходны мост: якія пераўтварэнні чакаюць парк Падміколле ў Магілёве
07.08.2025 - 15:56
Прыклад духоўнай сілы і служэння людзям. У Магілёве ўшанавалі памяць свяціцеля Георгія Каніскага
06.08.2025 - 15:43