Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў сталі ўладальнікамі ўзнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Алісеева.
Паводле слоў суразмоўніцы, у канцы мая сталі вядомыя імёны самых таленавітых навучэнцаў нашай краіны, якія рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.05.2020 № 95 атрымалі заслужаныя ўзнагароды па выніках конкурснай дзейнасці. Сярод іх навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Яўгена Глебава» Каваленка Апалінарыя і Лазарэнка Данііл.


«Гранд-прэмію з прысваеннем звання лаўрэата і ўручэннем нагруднага знака «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі» атрымала Каваленка Апалінарыя, уладальніца бронзавага медаля Чатырнаццатых моладзевых дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД, – падзялілася Наталля Алісеева. – Лазарэнка Данііл, лаўрэат I ступені XVII Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Музыка надзеі», узнагароджаны заахвочвальнай прэміяй і пасведчаннем спецыяльнага фонду».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.10.2025 - 17:55
24.10.2025 - 14:18
Прыгажосць і карысць: моладзь Магілёўскай вобласці далучылася да акцыі «Дай лесу новае жыццё»