На працягу трох дзён на базе біятлоннага комплексу ў Чавусах праходзілі абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер». За права прадставіць вобласць на рэспубліканскім этапе змагаліся найлепшыя лыжнікі Магілёўшчыны. Спускі і ўздымы, стральба з вінтоўкі і эстафета, снегапад і мароз – усе гэтыя выпрабаванні юныя спартсмены вытрымалі годна. Прыйшла пара адзначыць найлепшых кубкамі і медалямі.
Віншуючы юных спартсменаў, дырэктар «Магілёўскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» Аляксандр Шайтараў адзначыў добрую фізічную падрыхтоўку дзяцей і пажадаў ім годна выступіць на рэспубліканскім этапе ў Раўбічах.
– Менавіта ў Чавусах пачыналі свой бліскучы шлях у спорце такія зоркі біятлона, як Сяргей Новікаў, Дзінара Алімбекава і Раман Ялетнаў, – адзначыў Аляксандр Шайтараў, – і я веру, што з часам і хто-небудзь з вас абавязкова будзе прадстаўляць нашу краіну на чэмпіянатах Еўропы і свету.
Аднымі з тых, хто заслужыў права падняцца на п’едэстал, сталі Анастасія Котава і Андрэй Якаўлеў. Выступаючы за Кіраўскі раён, яны заваявалі першыя месцы кожны ў сваёй узроставай групе.
– Перамога далася няпроста, – дзеліцца ўражаннямі Анастасія Котава, – на чавускай трасе я ўпершыню і не чакала, што давядзецца рабіць такія стромкія ўздымы. Гэта стамляе і нямала часу і сіл спатрэбілася, каб пераадолець гэтую частку дыстанцыі. Тым не менш я справілася.
Важна перамагчы хваляванне, – заўважае Андрэй Якаўлеў. – Я другім разам удзельнічаю ў спаборніцтвах, але ўпершыню трапіў у прызёры. Рэгулярныя трэніроўкі далі свой вынік.
Задаволены выступленнем дзяцей і каманды настаўнік фізкультуры Паўлавіцкай сярэдняй школы Валерый Вароніч:
– Задачы, якія ставілі перад сабой, мы выканалі, – расказвае Валерый Іванавіч. Цяжкавата прыйшлося на ўздымах, але мы гэта ўлічым і на будучыню ўнясём змены ў план трэніровак.
Сярод раёнаў самы багаты ўраджай узнагарод сабралі прадстаўнікі Хоцімшчыны. Часцей за іншых на п’едэстал падымаліся рабяты з Кіраўскага, Клімавіцкага, Мсціслаўскага і Круглянскага раёнаў, а таксама горада Магілёва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе