RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Найлепшых хлебаробаў Магілёўскага рэгіёна ўшаноўвалі на «Дажынках» у абласным цэнтры

Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2021 годзе ўшаноўвалі сёння ў Магілёве.

На ўрачыстай цырымоніі ў Палацы культуры вобласці прысутнічалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка, прадстаўнікі Савета Рэспублікі, дэпутацкага корпуса, дырэктары прадпрыемстваў, кіраўнікі і спецыялісты, заслужаныя работнікі сельскагаспадарчай галіны, ветэраны і людзі, якія сваёй штодзённай працай заслужылі з гонарам насіць званне працаўніка вёскі.

Аграрыі Магілёўскай вобласці ўнеслі дастойны ўклад у агульнарэспубліканскі каравай. Валавы намалот збожжавых, зернебабовых, кукурузы і рапсу ў грамадскім сектары склаў 1 мільён 150 тысяч тон.

Як адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, для ўраджаю 2021 года было зроблена шмат. «Мы не адчувалі дэфіцыту дызельнага паліва, мінеральных угнаенняў і сродкаў абароны раслін, – падкрэсліў ён. – Дзякуючы кіраўніку дзяржавы дадаткова атрымалі ў дапамогу 50 сучасных збожжаўборачных камбайнаў, а за апошнія 2 гады больш за дзвесце адзінак. Гэта падтрымка дарагога вартая. Чакалі сабраць рэкордны ўраджай збожжавых культур, але, як і ўся краіна, сутыкнуліся з абставінамі, непадуладнымі чалавеку. Тым не менш вобласць мае права ганарыцца дасягнутым вынікам».

Рэгіён выканаў дзяржаўны заказ па пастаўцы хлеба, створаны запас харчавання, нарыхтаваны аб’ём фуражу для грамадскай жывёлагадоўлі, забяспечана рытмічная праца перапрацоўчых прадпрыемстваў. «Ад асобы жыхароў Прыдняпроўскага краю хачу выказаць падзяку ўсім працаўнікам вёскі, а таксама спецыялістам і кіраўнікам за мужную, а часам гераічную працу ў гэтай важнай для краіны справе», – канстатаваў Леанід Заяц.

Асобна кіраўнік рэгіёна адзначыў аграрыяў Магілёўскага раёна. Сёлета яны адзіныя ў вобласці, хто змог пераадолець высокую планку сто тысяч тон намалоту збожжавых і зернебабовых культур. Зусім нямнога да гэтай лічбы не хапіла Шклоўскаму раёну, які стаў другім па намалоце і першым у вобласці па сярэдняй ураджайнасці – 37,8 цэнтнера з гектара. Сярод гаспадарак Магілёўскай вобласці высокіх вынікаў ураджайнасці збожжавых і зернебабовых культур таксама дамагліся СП «Газавік Сіпакова» (60,7 ц/га), ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (59,8 ц/га), ААТ «Александрыйскае» (54,2 ц/га), ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» (52,5 ц/га), СВК «Гігант» (51,3 ц/га), СВК «Калгас “Радзіма”» (50,3 ц/га).

«За показателями районов и хозяйств, за их достижениями стоит самоотверженный труд людей. Ведь реальных результатов на земле может добиться только тот, кто любит свое дело всей душой и готов каждый день работать от зари до зари. Именно такие люди трудятся в «За паказчыкамі раёнаў і гаспадарак, за іх дасягненнямі стаіць самаадданая праца людзей. Бо рэальных вынікаў на зямлі можа дамагчыся толькі той, хто любіць сваю справу ўсёй душой і гатовы кожны дзень працаваць ад відна да відна. Менавіта такія людзі працуюць у сельскагаспадарчай галіне Магілёўскай вобласці!» – упэўнены Леанід Заяц.

Па выніках мінулай уборачнай кампаніі 286 экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў забяспечылі намалот у тысячу і больш тон. 33 з іх – маладзёжныя. Сваё высокае майстэрства пацвердзіў экіпаж камбайнераў з СВК «Калгас “Радзіма”». Мікалай Дарэчкін і Канстанцін Саладуха намалацілі больш за 5 тысяч тон – гэта найлепшы вынік у краіне.

Сярод моладзевых экіпажаў у нас таксама не змяніліся лідары. Браты Андрэй і Сяргей Дразды з гаспадаркі «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» намалацілі больш за 3 тысячы тон збожжа і ўвайшлі ў тройку лідараў па краіне.

Больш за тысячу тон збожжа перавезлі ад камбайнаў 216 вадзіцеляў. А лідар – малады хлопец, работнік «Вучгас БДСГА» Горацкага раёна Арцемій Касцюкоў, які заваяваў мяжу ў 4 тысячы 167 тон збожжа і таксама стаў адным з найлепшых у рэспубліцы. «Яго прыклад і прыклад многіх іншых гаворыць пра тое, што ў нас ёсць надзейная змена, гатовая працаваць на карысць краіны і народа», – падкрэсліў Леанід Заяц.

Падчас мерапрыемства самыя цёплыя словы падзякі гучалі на адрас аграномаў і работнікаў сэрвісных службаў, інжынераў і кіраўнікоў гаспадарак, старшыняў райвыканкамаў і начальнікаў упраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні, а таксама добраахвотнікаў, якія па закліку сэрца дапамагалі падчас жніва. «Дзякуй усім, хто прыняў непасрэдны ўдзел у закладцы ўраджаю наступнага года, – адзначыў кіраўнік рэгіёна. – Нягледзячы на пагодныя ўмовы, мы з гонарам справіліся з задачай і забяспечылі сяўбу азімых у максімальна кароткія тэрміны. Асаблівыя словы павагі нашым механізатарам, людзям, якія тварам да твару сутыкнуліся з самымі складанымі і напружанымі буднямі. Вялізная вам падзяка ад жыхароў Магілёўскай вобласці і ўсёй краіны!»

Паводле слоў Леаніда Зайца, сур’ёзную падтрымку аграрыям Магілёўскай вобласці аказалі партнёры. Сярод іх: «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя», «ААБ Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», арганізацыі Магілёва і Бабруйска, прадпрыемства «Магілёўаблнафтапрадукт», «Магілёўаблаўтатранс», холдынг «Аграмашсэрвіс», «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс», Магілёўскае абласное лесагаспадарчае аб’яднанне і шэраг іншых.

«Наперадзе ў нас вельмі амбіцыйныя задачы – задачы новай пяцігодкі, – канстатаваў старшыня аблвыканкама. – Яны патрабуюць максімальнай выкладкі ад кожнага з нас. Гэта, безумоўна, будзе спрыяць павышэнню эфектыўнасці вытворчасці прадукцыі, загрузцы магутнасцей перапрацоўчых прадпрыемстваў і ў канчатковым выніку павышэнню дабрабыту нашых грамадзян. Але нашым галоўным дэвізам павінна быць жорсткая выканальніцкая і тэхналагічная дысцыпліна, бо гэта маці ўсіх перамог! Гэта павінна быць пастаянным набатам, заклікам для кожнага, на кожным прадпрыемстве і працоўным месцы».

Леанід Заяц дадаў: падтрымку ў наступным годзе атрымае ініцыятыва старшыняў райвыканкамаў, і ў кожным раёне будуць вызначацца аграгарадкі, якія стануць цэнтрамі правядзення раённых святаў працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. «Мы будзем разумець, што да гэтага мерапрыемства неабходна паслядоўна рыхтавацца і многае зрабіць. Гэта дазволіць надаць нашым аграгарадкам новае аблічча, а іх жыхарам – больш камфортныя ўмовы пражывання і добры настрой», – адзначыў кіраўнік рэгіёна.

Ён пажадаў працаўнікам сяла, кіраўнікам і спецыялістам сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў і арганізацый Магілёўскай вобласці моцнага здароўя, росквіту, дабрабыту і дастатку ў кожнай сям’і. Сёння на святочную сцэну адзін за адным паднімаліся пераможцы ўборачнай. Кожны ў сваёй намінацыі.

 

Пераможцы абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2021 годзе:

Сярод раёнаў:

1 месца – Шклоўскі раён

2 месца – Бялыніцкі раён

3 месца – Магілёўскі раён

 

Сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый:

1 месца – ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (Магілёўскі раён)

2 месца-СП «Газавік-Сіпакова» (Шклоўскі раён)

3 месца –ААТ «Александрыйскае» (Шклоўскі раён)

 

Сярод галоўных аграномаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў):

Дыплом I ступені – Сялюгін Яўген Міхайлавіч, ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (Магілёўскі раён)

Дыплом II ступені – Іваноў Сяргей Мікалаевіч, СП «Газавік-Сіпакова» (Шклоўскі раён)

Дыплом III ступені – Слесараў Аляксей Сяргеевіч, ААТ «Александрыйскае» (Шклоўскі раён)

 

Сярод галоўных інжынераў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў):

Дыплом I ступені – Асінцаў Ягор Вячаслававіч, ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (Магілёўскі раён)

Дыплом II ступені – Пятруша Аляксей Аляксандравіч, ААТ «Світанак імя К. П. Арлоўскага» (Кіраўскі раён)

Дыплом III ступені – Міхалёнак Ігар Аляксеевіч, СВК «Гігант» (Бабруйскі раён)

 

Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў):

Дыплом I ступені – Дарэчкін Мікалай Іванавіч (старшы камбайнер) і Саладуха Канстанцін Міхайлавіч (камбайнер) Бялыніцкага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас “Радзіма”»

Дыплом II ступені – Макосаў Аляксей Юр’евіч (старшы камбайнер ЗАТ «Агракамбінат “Зара”»)

Дыплом III ступені – Мільто Віктар Пятровіч (старшы камбайнер ААТ «Александрыйскае»)

 

Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў):

Дыплом I ступені – Дрозд Андрэй Мікалаевіч (старшы камбайнер) і Дрозд Сяргей Анатольевіч (камбайнер ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага»)

Дыплом II ступені – Юркавец Максім Валер’евіч (старшы камбайнер) і Калееў Іван Уладзіміравіч (камбайнер ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага»)

Дыплом III ступені – Асташоў Юрый Рыгоравіч (старшы камбайнер ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага»)

 

Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў), якія ажыццяўляюць перавозку збожжа ад камбайнаў:

Дыплом I ступені – Колатаў Аляксей Міхайлавіч, КСУП «Аўсянка імя І. І. Мельніка» (Горацкі раён)

Дыплом II ступені – Шумянцаў Міхаіл Сяргеевіч, ААТ «Копцеўская Ніва» (Горацкі раён)

Дыплом III ступені – Мікалай Іванавіч Бабарыкін, ААТ «Круглянскі Рассвет», (Круглянскі раён)

 

Сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў), якія ажыццяўляюць перавозку збожжа ад камбайнаў:

Дыплом I ступені – Касцюкоў Арцемій Сяргеевіч, РУП «Вучэбна-доследная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі» (Горацкі раён)

Дыплом II ступені – Шарамет Раман Пятровіч, КСУП «Жылічы» (Кіраўскі раён)

Дыплом III ступені – Шкатула Вадзім Аляксандравіч, ААТ «Эксперыментальная база “Спартак”» (Шклоўскі раён)

 

Сярод звёнаў (брыгад) аператараў зернесушыльных установак:

Дыплом I ступені – звяно ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (Магілёўскі раён) у складзе Жарына Валерыя Міхайлавіча, Мусурыўскага Эдуарда Сяргеевіча, Кухарэнкі Віктара Мікалаевіча, Валадзькова Станіслава Русланавіча

Дыплом II ступені – звяно КСУП «Аўсянка імя І. І. Мельніка» (Горацкі раён) у складзе Аўдзюкова Уладзіміра Мікалаевіча, Капусціна Юрыя Іванавіча, Турманава Сяргея Мікалаевіча

Дыплом III ступені – звяно ААТ «Александрыйскае» (Шклоўскі раён) у складзе Гуштына Канстанціна Сяргеевіча, Драгуна Сяргея Віктаравіча, Патапава Сяргея Барысавіча

Вольга Емельянава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая