Конкурс «Самы моцны магіляўчанін» пройдзе ў абласным цэнтры 29 чэрвеня. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.
«Конкурс асілкаў у Магілёве будзе праходзіць ужо чацвёрты раз. Па традыцыі, удзельнікі прадэманструюць свае сілы ў розных выпрабаваннях, у ліку якіх цяга аўтамабіля, кантаванне покрыўкі і іншыя», - адзначыў Зміцер Лацянкоў.
Цяпер ідзе прыём заявак на ўдзел у відовішчным спаборніцтве. Выпрабаваць свае сілы могуць паўналетнія мужчыны і жанчыны, у якіх няма супрацьпаказанняў па здароўі.
Заяўкі прымаюцца да 21 чэрвеня на электронную скрыню mogsport@mail.ru або па тэлефоне: +375 (29) 117-90-67 (Viber, Telegram).
У гэтым годзе конкурс разгорнецца на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці. Пачатак а 12-й гадзіне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13