Названы імёны пераможцаў рэспубліканскага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі – 2024». Па выніках трох конкурсных тураў узнагароджаны 140 фіналістаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Уладальнікамі гран-пры XIII рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» сталі: у намінацыі «Інструментальная музыка. Ансамблі» - узорны інструментальны ансамбль «Джайв-акорд» (Жодзіна); у намінацыі «Інструментальная музыка. Народныя інструменты. Салісты» - Аляксандра Смірнова (Магілёў); у намінацыі «Інструментальная музыка. Акадэмічныя інструменты. Салісты» - Ілля Кісялёў (Маладзечна); у намінацыі «Спадчына. Ансамблі» – ансамбль народнай песні «Дзвінскія пералівы» (Наваполацк); у намінацыі «Эстрадны вакал. Салісты» - Арына Пехцерава (Магілёў).
Лаўрэатамі I, II і III ступеней вызначаны 79 салістаў і калектываў, спецыяльных дыпломаў удастоены 11 удзельнікаў. Поўны спіс імёнаў пераможцаў конкурсу размешчаны на афіцыйным сайце радыё «Культура».
Праект «Маладыя таленты Беларусі» праводзіцца з 2009 года. За ўвесь час у ім прынялі ўдзел ужо больш за 4 тыс. выканаўцаў і калектываў з усёй краіны. З 2013 года прызёры конкурсу рэгулярна становяцца стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Гран-пры «Маладыя таленты Беларусі» у інструментальнай музыцы — у Аляксандры Смірновай з Магілёва
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13