З пачатку года аддзелам загса Магілёўскага гарвыканкама зарэгістравана 3406 нованароджаных: 1759 хлопчыкаў і 1647 дзяўчынак.
Не першы год у Магілёве лідзіруючыя пазіцыі займаюць Сафіі і Арцёмы. Каля 90 разоў так называлі дзяўчынак і хлопчыкаў у 2019 годзе. Таксама ў топе Ксеніі (81), Евы (64), Алісы (62) і Дар’і (62). Сярод хлопчыкаў – Міхаілы (73), Цімафеі (73), Максімы (70), Мацвеі (67), Іваны (57), Раманы (47).
«Як заўсёды, у 2019 годзе рэгістравалі і дзяцей з рэдкімі імёнамі, – расказала галоўная спецыялістка аддзела ЗАГС Маггаравыканкама Алена Свірыд. – На сёння ў Магілёве ёсць дзяўчынкі па імі Эстэла, Рэя, Маана, Каталея, Міхеліна. Даюць і двайныя імёны, напрыклад, Вікторыя Разалі, Лора Стэфанія. Што тычыцца рэдкіх імёнаў хлопчыкаў, сярод такіх Александэр, Арсеніа, Самюэль, Ван і Вікторыя.
Са слоў суразмоўніцы, з пачатку года больш за 50 чалавек звярнулася ў загс з жаданнем змяніць імя. Большасць – жанчыны, старэйшыя за 30 гадоў.
Такім чынам, калі вы хочаце, каб у пясочніцы, дзіцячым садзе або класе на імя вашага дзіцяці не адгукалася пяць чалавек адразу, успомніце такія «рэдкія» імёны, як Кацярына, Надзея, Марына, Таццяна і Галіна. Дзяцей, названых такімі імёнамі ў 2019 годзе ў Магілёве, можна па пальцах пералічыць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.09.2025 - 10:43
У Магілёве будуюць школу будучыні: басейн, цір і музейны пакой
23.09.2025 - 10:34
Астанкі з Казіміраўскага лесу: больш за палову ахвяр генацыду - жанчыны
23.09.2025 - 10:16
20 чалавек прадставяць Магілёўшчыну на V З'ездзе РДГА «Беларускае таварыства «Веды» ў Мінску
23.09.2025 - 09:37
Мінпрацы апублікавала графік кірмашоў вакансій для пажылых і інвалідаў па ўсёй краіне
23.09.2025 - 09:28
23.09.2025 - 09:12
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 27 верасня