У Магілёве 3 красавіка стартавала абласная дабрачынная акцыя «Рука дапамогі» ў падтрымку бежанцаў з розных краін, якія часова знаходзяцца ў Слаўгарадскім раёне.
Валанцёры руху «Добрае сэрца» Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» арганізавалі ва ўнівермагу «Цэнтральным» збор дабрачыннай дапамогі для тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і замест роднага дома знаходзіцца ў Слаўгарадскім цэнтры часовага знаходжання мігрантаў з-за мяжы. Гэтыя людзі прыехалі ў нашу краіну з Індыі, Эфіопіі, Афганістана, Самалі і Ўкраіны.
Як адзначылі арганізатары, далучыцца да добрай справы можа любы ахвочы: ва ўнівермагу ўстаноўлена спецыяльная каробка, куды можна пакласці рэчы і сродкі гігіены: прадукты харчавання, медыкаменты, сродкі асабістай гігіены, адзенне, пасцельныя прыналежнасці і іншае. А каб як мага больш людзей даведаліся пра гэтую акцыю, магілёўскія школьнікі ў чырвоных камізэльках раскажуць пра яе ўсім жадаючым.
У першы дзень акцыі тут працавала васьмікласніца з сярэдняй школы №42 Лізавета Калякіна. Дзяўчынка ўпэўнена, што людзі заўсёды павінны адзін аднаму дапамагаць. «Ніколі нельга заставацца абыякавым да чужой бяды. Цяпер наша краіна, нашы грамадзяне, мы з вамі адзіныя, хто можа дапамагчы людзям, якія пакінулі свае дамы з-за страху за ўласнае жыццё, з-за ваенных дзеянняў у іх краінах або цяжкіх умоў жыцця», - падзялілася яна.
Разам з ёй ва ўнівермагу працавала Ганна Яраш, вучаніца 8-га класа сярэдняй школы №42. «Я думаю, што заўсёды трэба прыходзіць на дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. Трэба рабіць дабро - і яно вернецца кожнаму з нас. Таму я сёння тут», - распавяла школьніца.
Паліна Фёдаравіч таксама вучыцца ў 8-м класе сярэдняй школы №42. Яна ўпэўнена, што валанцёрам быць здорава. «Так мы можам дапамагаць іншым, уносіць свой уклад у гэтую важную працу. Валанцёрства вучыць не быць абыякавым, быць добрымі, спагадлівымі і гатовымі заўсёды падставіць плячо тым, хто апынуўся ў цяжкай сітуацыі», - падзялілася яна.
Акцыя ў абласным цэнтры будзе праходзіць да 22 красавіка штодзень з 15.00 да 18.00, акрамя выхадных і святочных дзён. Пасля завяршэння дабрачыннай акцыі ўся сабраная дапамога будзе перададзена адрасатам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00