У гэтым годзе філіял ААТ «БЕЛАЗ» у Магілёве прадставіў шэраг навінак, адна з якіх – машына пагрузачна-даставачная МаАЗ-4035 грузападымальнасцю 7 тон – ужо пачала працаваць ва Узбекістане.
Перад гэтым яна прайшла выпрабаванні на палігоне ў Жодзіне, пасля чаго адправілася працаваць на Алмалыкскі горнаметалургічны камбінат. Для аказання тэхнічнай дапамогі туды паехалі спецыялісты магілёўскага прадпрыемства. Плануецца пастаўка МаАЗ-4035 і на Курскую магнітную анамалію. Цяпер на заводзе ідзе зборка дзвюх машын гэтай серыі.
Акрамя новага пагрузчыка, яшчэ некалькі машын для работ у шахтах пацвердзілі заяўленыя характарыстыкі. Сярод іх самазвалы МаАЗ-75830 грузападымальнасцю 30 тон і МаАЗ-75851 грузападымальнасцю 50 тон. Новае пакаленне шахтавых самазвалаў «МаАЗ» гэтых серый, паведамілі на прадпрыемстве, істотна адрозніваецца ад выпускаемых «падземнікаў» перш за ўсё па кампаноўцы, габарытных памерах і ўжытых камплектавальных. Асаблівая ўвага нададзена стварэнню камфортных умоў працы аператара. На машынах ўстаноўлена суцэльнаметалічная шумавібраізаляваная кабіна з палепшаным аглядам фронту работ. Яна абсталявана ўсімі неабходнымі кантрольна-вымяральнымі прыборамі і сістэмамі, якія дазваляюць кантраляваць асноўныя параметры самазвала і папярэджваць аб магчымасці аварыйных сітуацый.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 15:12
Тэхніка «МТЗ-Холдынгу» будзе прадстаўлена на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў»
27.06.2025 - 17:35
26.06.2025 - 09:38
«Магілёўліфтмаш» прадстаўляе новыя дызайнерскія рашэнні на «Russian Elevator Week – 2025»
25.06.2025 - 09:23
Плацежна-даведачныя тэрміналы ў «Белпошта» з 1 ліпеня будуць прымаць толькі наяўныя грошы
24.06.2025 - 12:13
У Магілёўскай вобласці амаль на чвэрць павялічаны плошчы пад бульбу