Механізм правядзення цэнтралізаванага іспыту ў Беларусі застаўся ранейшым, за выключэннем двух змен. Сёлета ўведзена забарона на выкарыстанне мабільных тэлефонаў і сродкаў аўдыё-, відэа- і фотафіксацыі распаўсюджваецца на ўсёй тэрыторыі пункта ЦЭ, аб гэтым паведаміла журналістам кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Анжэла Кудаярава на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі.
Гэта звязана са спробамі некаторых удзельнікаў выкарыстоўваць тэлефоны па-за аўдыторыямі, у калідорах і санвузлах.
- Таму ў гэты раз гаджэты будуць адбірацца яшчэ на этапе прапускнога кантролю. Пры гэтым выкарыстанне тэлефонаў у дварах пунктаў тэсціравання дазволена, - падкрэсліла кансультант.
Другое новаўвядзенне гэтага сезона: на цэнтралізаваным экзамене больш не будуць прысутнічаць педагогі-прадметнікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў
23.07.2025 - 17:49
Моладзь Магілёўшчыны прадставіць інтэрактыўную пляцоўку на «Вялікі бард-рыбалцы 2025»