Марафон па будаўніцтве дзіцячых пляцовак у абласным цэнтры набірае абароты. Гэта частка планамернай работы па стварэнню сучаснага гарадскога асяроддзя. У планах - абсталяваць 16 магілёўскіх двароў новымі гульнявымі комплексамі. Акрамя гэтага, яшчэ 16 будуць абсталяваны за кошт фундатараў. Гэты працэс ужо пачаўся, прыносячы радасць і святочны настрой мясцовым жыхарам.
У мікрараёне Фаціна ў раёне дома № 12 адкрылася новая дзіцячая пляцоўка, дзе кожны знойдзе сабе занятак па душы: дзіцячыя горкі і арэлі, футбольнае поле для юных спартсменаў і снарады для варкаўту для старэйшых. І такіх аб'ектаў у горадзе будзе з'яўляцца ўсё больш і больш.
Як адзначыў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Пётр Салаўёў, сёлета толькі ў Задняпроўі будзе абсталявана 18 дзіцячых пляцовак. Яны будуць розныя па колькасці дзіцячага і спартовага абсталявання.
Пётр Салаўёў падкрэсліў, што пляцоўка стане цэнтрам прыцягнення для жыхароў усіх узростаў.
— Тут вялікі раён, побач школа, і дзіцячае мястэчка сапраўды пуставаць не будзе. Пляцоўка шматфункцыянальная, уключае ў сябе шмат актыўнасцей і зон для нашых дзяцей і бацькоў, дзе можна камфортна адпачываць, займацца спортам і бавіць з дзецьмі час на свежым паветры. Яшчэ рыхтуюцца да адкрыцця дзіцячыя пляцоўкі на вуліцы Маўчанскага і бульвары Непакораных, - анансаваў Пётр Салаўёў.
Ён таксама заклікаў гараджан берагчы і захоўваць новае месца адпачынку, каб яно доўга радавала ўсіх.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 14:34
12.08.2025 - 12:18
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 жніўня ў Магілёўскай вобласці
12.08.2025 - 09:14
Да 1 верасня ў кожнай вобласці ўсталююць па два комплексы надворнага абсталявання ў дзіцячых садах
08.08.2025 - 16:57
На ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару
08.08.2025 - 13:23
Напярэдадні Дня будаўніка ў Магілёве адбыўся святочны канцэрт