У новым аперацыйным корпусе Магілёўскага абласнога анкадыспансера завяршылі будаўнічыя працы і пачалі мантаж і наладку медабсталявання, увод аб’екта плануецца ў снежні. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач медустановы Антон Лысоў.
У чатырохпавярховым будынку размесцяцца 8 аперацыйных, рэанімацыйна-анэстэзіялагічнае і цэнтральнае стэрылізацыйнае аддзяленне. «Гэта значыць, мы атрымаем у адным месцы ўвесь комплекс медпаслуг, неабходных для аказання спецыялізаванай хірургічнай дапамогі хворым на рак. А праводзіць першыя аперацыі тут мы плануем ўжо ў пачатку снежня», – сказаў Антон Лысоў.
У новым корпусе будзе ўстаноўлена абсталяванне вядучых сусветных кампаній, у тым ліку беларускіх: лапараскапічнае, стэрылізацыйнае, наркозна-дыхальнае і інш., што дасць магчымасць аказваць насельніцтву кваліфікаваную, якасную і эфектыўную дапамогу. «Гэта дасць нам магчымасць, выкарыстоўваючы назапашаны вопыт, рухацца наперад, асвойваючы і аказваючы новыя віды і тыпы хірургічных умяшанняў, у тым ліку выконваць электрахірургічныя і многія новыя камбінаваныя складаныя аперацыі», – сказаў Антон Лысоў.
Дзякуючы новаму абсталяванню ў анкадыспансеры змогуць праводзіць больш аперацый, павысіць іх якасць і эфектыўнасць. Пры гэтым яны будуць менш траўматычнымі, у выніку ў хворых на ранніх стадыях захворванняў з’явіцца больш шанцаў цалкам вылечыцца.
Узвядзенне новага аперацыйнага корпуса абумоўлена часам: стары аперацыйны блок маральна і фізічна састарэў. Работы па будаўніцтве корпуса былі пачаты ў чэрвені 2016 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы