Новыя аўтобусы айчыннай вытворчасці папоўнілі аўтапарк грамадскага транспарту Магілёва. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па пасажырскіх перавозках Магілёўскага філіяла «Аўтобусны парк № 1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс» Рыгор Бараноўскі.
«Усяго закуплена 17 новых аўтобусаў МАЗ 203016 зялёнага колеру. 8 адзінак ужо выйшлі на лініі, тыя, што засталіся, пачнуць працу на маршрутах на наступным тыдні, – адзначыў Рыгор Бараноўскі. – Грамадскі транспарт – гэта свайго роду артэрыі горада, парушэнне працы якіх прыводзіць да нязручнасцей для грамадзян. Для нас важна своечасова дастаўляць людзей, забяспечваць якасныя і бяспечныя перавозкі. Абнаўленне парку дазваляе скараціць колькасць сыходаў аўтобусаў з ліній з-за тэхнічных няспраўнасцей – новая тэхніка радзей ламаецца, галоўнае своечасова праходзіць неабходныя ТА і сачыць за яе станам. Значную ўвагу надаём і іншаму наяўнаму аўтатранспарту – праводзім своечасовыя рамонты, неабходнае абслугоўванне».
Новыя аўтобусы будуць абслугоўваць горад Магілёў і прыгарад. Усяго да канца года ў вобласці плануюць закупіць 80 адзінак новай тэхнікі.
«Нашы навінкі вылучаюцца сярод іншых аўтобусаў не толькі знешнім выглядам. Гэта больш экалагічны транспарт, які дазваляе скараціць колькасць выкідаў у атмасферу. Акрамя гэтага, тут устаноўлены аўтаматычныя каробкі перадач, зроблена панарамнае лабавое шкло – гэта дадасць зручнасці, камфорту і бяспекі ў працу кіроўцаў. Абсталяваны грамадскі транспарт і для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і мам з каляскамі – спецыяльныя поручні, шырокія пляцоўкі. Камфорт для ўсіх катэгорый грамадзян – адно з важных складнікаў працы грамадскага транспарту горада».
На сённяшні дзень, за выключэннем папаўнення, аўтапарк Магілёўскага філіяла «Аўтобусны парк № 1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс» налічвае амаль 250 адзінак тэхнікі, якія абслугоўваюць маршруты ў абласным цэнтры, Магілёўскай вобласці. Таксама выконваюць пасажырскія перавозкі па міжгародніх і міжнародных лініях, напрыклад, у горад Смаленск Расійскай Федэрацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2025 - 12:52
З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05