RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новыя скверы, клумбы, гульнявыя пляцоўкі: у Магілёўскім раёне прыступілі да дабраўпарадкавання ў вёсцы

У Магілёўскім раёне аб'яўлены месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, а таксама мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы.
 
Старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Ерашчанка адзначыў, што ў гэтым годзе прадоўжыцца работа па зносу трухлявага жылля, увядзенню зямель, якія вызваліліся, у гаспадарчы абарот і добраўпарадкаванні аграгарадкоў:
 
- На ўзроўні вобласці зацверджана канцэпцыя па азеляненні дваровых тэрыторый населеных пунктаў. Ва ўсіх аграгарадках уздоўж бардзюраў будуць высаджаны кветкі, разбіты клумбы. Кожную суботу ўсе арганізацыі выходзяць на суботнікі, наводзім парадак пасля зімы. У нас распрацаваны праекты на добраўпарадкаванне трох гульнявых пляцовак у аграгарадках, вобласць дапамагае фінансава. На бліжэйшым суботніку будзем закладваць скверы.
 
Напярэдадні ў рамках удасканалення работы па эфектыўным выкарыстанні зямлі для старшынь сельсаветаў раёна быў праведзены семінар. У Магілёўскім раёне надаецца больш увагі эфектыўнаму выкарыстанню зямлі ў населеных пунктах. Для паспяховай работы ў гэтым напрамку неабходна не толькі веданне і пісьменнае прымяненне нарматыўных дакументаў (у тым ліку і Указа нумар 116 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2021 года «Аб адчужэнні дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустымі дамамі»), але і ўменне будаваць дыялог у зносінах з мясцовымі жыхарамі, - адзначылі ўдзельнікі выязнога семінара.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая