«Омск Карбон Магілёў» пачаў выпуск прадукцыі ў межах правядзення пуска-наладачных работ. Як і планавалася, да гэтага моманту прадпрыемства атрымала неабходны пакет дазваляючай дакументацыі, якая прайшла дбайную праверку з боку кантрольна-наглядных органаў, паведамілі ў прэс-службе завода.
Адзначым: вытворчасць тэхнічнага вугляроду ў Магілёве арыентавана на глабальных спажыўцоў Еўрасаюза і Беларусі. На ўнутраным рынку з выхадам на поўную магутнасць прадпрыемства на 100% закрые патрэбнасць Беларусі ў асноўных марках тэхвугляроду, у тым ліку і такога гіганта, як «Белшына». Сёння на «Омск Карбон Магілёў» ужо працуе 370 чалавек. Агульны аб’ём капіталаўкладанняў у праект складае больш за 100 млн. еўра.
Напярэдадні пуску «Омск Карбон Магілёў» з візітам наведаў гандлёвы прадстаўнік Расіі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Залатароў. Падобныя візіты на прадпрыемства носяць рэгулярны характар. Бо рэалізацыі гэтага інвестыцыйнага праекта міжнароднага значэння надаецца сур’ёзная ўвага з боку органаў дзяржаўнай улады абедзвюх дзяржаў. Сёння «Омск Карбон Магілёў» з’яўляецца рэальным прыкладам інтэграцый дзвюх эканомік – расійскай і беларускай.
Старшыня савета дырэктараў ТАА «Омсктэхвуглярод» Валерый Каплунат і генеральны дырэктар ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» Марат Ігізбаеў пазнаемілі Юрыя Залатарова з ходам пуска-наладачных работ, расказалі пра гатоўнасць прадпрыемства выконваць узятыя на сябе абавязацельствы па выпуску прадукцыі і правялі экскурсію па вытворчай пляцоўцы. За год праведзена вялікая праца. Да моманту запуску першага патоку зманціравана і ўведзена ў эксплуатацыю асноўнае абсталяванне. Устаноўлены сучасныя ачышчальныя сістэмы, з ужываннем якіх «Омск Карбон Магілёў» стане ў адзін шэраг з самымі перадавымі заводамі свету. У тым ліку і ў частцы экалогіі, бо экалагічны аспект напрамую ўплывае на эканамічную паспяховасць праекта. З пускам першага патоку адначасова пачне працу і аўтаматызаваная сістэма кантролю выкідаў забруджвальных рэчываў. Трэба дадаць, што на працягу года актыўна вялося будаўніцтва другога тэхналагічнага патоку. Цяпер яго гатоўнасць складае 85%.
Юрый Залатароў высока ацаніў праведзеную працу і выказаў упэўненасць у паспяховасці праекта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў