Рус Бел Eng 中文

Ордэнам Маці ўзнагароджана 21 жыхарка Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 31 жыхарка Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 снежня.

Як паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, у ліку ўдастоеных узнагарод 21 прадстаўніца Прыдняпроўскага краю:

– хатняя гаспадыня з Клімавіцкага раёна Святлана Быкава;

– загадчык гаспадаркі дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна» Наталля Козенцава;

– хатняя гаспадыня з Краснаполля Алена Савіна;

– хатняя гаспадыня з Краснапольскага раёна Ларыса Шаўцова;

– хатняя гаспадыня з Хоцімска Вольга Мільчанка;

– прадавец харчовых тавараў Шклоўскага магазіна «Севан»прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «ОДЗУН» Юлія Пась;

– фельчар-лабарант камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Бабруйская лячэбна-кансультатыўная паліклініка» Ганна Гуляева;

– швяя таварыства з абмежаванай адказнасцю «Бустыні» Наталля Карчміна;

– дызайнер таварыства з абмежаванай адказнасцю «Эдэльвейс Дэкор» Алеся Кузняцова;

– выкладчык установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» Ірына Лесюкова;

– медыцынская сястра ўстановы аховы здароўя «Магілёўская бальніца №1» Ірына Магдалава;

– хатняя гаспадыня з Горак Алена Кукурузяк;

– аператар свінагадоўчага комплексу камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Аўсянка імя І. І. Мельніка» Ірына Сталярова;

– дзяжурная пульта кіравання групы сродкаў і сістэм аховы Кіраўскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Мая Бажкова;

– загадчыца сектара маркетынгу адкрытага акцыянернага таварыства «Асіповіцкі кансервавы завод» Алена Лазарава;

– вядучы ветэрынарны ўрач філіяла «Белшына-Агра» адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына» Святлана Раговіч;

– прыбіральнік вытворчых памяшканняў адкрытага акцыянернага таварыства «ТАіМ» Юлія Братцава;

– хатняя гаспадыня з Бабруйска Наталля Кед;

– спецыяліст па продажы бюро рэалізацыі прадукцыі праз уласную гандлёвую сетку аддзела рэалізацыі прадукцыі праз уласную гандлёвую і дылерскую сеткі ўпраўлення рэалізацыі прадукцыі ў Рэспубліку Беларусь службы рэалізацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына» Кацярына Лаўрыновіч;

– хатняя гаспадыня з Бабруйска Ірына Пяткогла;

– санітарка (палатнага) рэўматалагічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная бальніца» Таццяна Якаўлева.

У Магілёўскай вобласці на сённяшні дзень ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей удастоена 980 жанчын.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая