У пятніцу, 30 мая, паблізу Магілёва ў вайсковай часці № 72471 у Пашкова адбудзецца абласны этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня» сярод навучэнцаў школ 8–11-х класаў, распавялі ў абкаме БРСМ.
Мерапрыемства, накіраванае на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, збярэ каманды школьнікаў ва ўзросце 14-16 гадоў, каб праверыць іх фізічную падрыхтоўку, камандны дух і веданне гісторыі. Чакаецца ўдзел больш за 15 каманд па 10 чалавек у кожнай.
Удзельнікам трэба будзе пазмагацца за перамогу ў творчым конкурсе «Баявы лісток», ваенізаванай гульні на мясцовасці «Час каманды», пройдуць таксама конкурсы песні і ладу, «Выдатны стрэлак»; ваенна-спартыўны «Мужнасць! Адвага! Гонар!», інтэлектуальны квіз-турнір «Помнім аб мінулым, ганарымся сучаснасцю, думаем пра будучыню!».
Пераможцы абласнога этапа прадставяць Магілёўскую вобласць у рэспубліканскім фінале ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 13:15
04.08.2025 - 15:49
Яны прыехалі ў Беларусь дзеля мары - быць медыкамі. Цяпер яны - частка прагрэсу краіны
04.08.2025 - 15:03