Х Міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
На творчых пляцоўках свята выступяць музыканты з Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Літвы, Эстоніі і ўпершыню з Іспаніі.
У юбілейнай праграме запланаваны сольныя канцэрты і творчыя праекты з удзелам зорак аўтарскай песні, джазавых і эстрадна-інструментальных ансамбляў, удзельнікаў праекта «Песні нашага стагоддзя» Лідзіі Чабаксаравай і Яўгена Быкава. На хвалю джаза настроіць канцэрт лідара і аўтара песень групы «Башакоў Бэнд» Міхаіла Башакова, на жаночую паэзію - канцэрт вядомай мінскай паэтэсы і аўтара-выканаўцы Вольгі Залескай. Настрой узніме папулярны расійскі бард і сатырык, паэт і музыкант Цімур Шааў. Пройдзе канцэрт лаўрэатаў і ўладальнікаў Гран-пры розных гадоў конкурсу аўтарскай песні «З песняй па жыцці!».
Парадуюць гасцей фестывалю і традыцыйныя мерапрыемствы. Гэта рыбалоўныя спаборніцтвы, адкрыты турнір па пляжным валейболе, конкурс «Каралева бард-рыбалкі» з Наталляй Наважылавай, Кубак бард-рыбалкі па бегу, конкурс аўтарскай песні і іншыя. «З'явіцца на фестывалі і новая музычная праграма «Адэскі дворык». Пад кіраўніцтвам знакамітага адэсіта, тэлевядучага, пісьменніка і барда Барыса Бурды будуць праходзіць кулінарныя шоу, майстар-класы і конкурсы», - расказалі арганізатары.
Мерапрыемства стартавала ў 2010 годзе і стала візіткай музычна-фестывальнага жыцця Магілёўскай вобласці. За 9 гадоў форум наведалі больш за 15 тыс. гледачоў, музыкантаў і артыстаў з 14 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Славакіі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, ЗША, Літвы, Латвіі, Італіі, Балгарыі. Сярод знакамітых гасцей - Таццяна і Сяргей Нікіціны, Аляксандр Дольскі, Юлій Кім, Аляксей Івашчанка, Юрый Рашанцаў.
Генеральны партнёр праекта - ААТ «Магатэкс», афіцыйныя інфармацыйныя партнёры: БЕЛТА, «СБ. Беларусь сегодня», Альфа Радыё і тэлеканал СТБ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 09:02
02.06.2025 - 09:45
Названы пераможцы ХХIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»
29.05.2025 - 14:58
У Клічаве пройдзе рэгіянальны фестываль традыцыйных культур малых гарадоў «Кліч над Вольсай»
27.05.2025 - 14:48
Аб'яўлены конкурс на стварэнне лагатыпа Музея Славы Магілёўшчыны