Міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе 26-28 ліпеня ў п. Грудзічна Быхаўскага раёна, запускае новы праект – «Паэтычныя майстэрні» ад Міжнароднай літаратурнай прэміі «Антонаўка 40+», паведамілі ў аргкамітэце творчага праекта.
Майстэрні пачнуць працу 26 ліпеня ў 14.00 у лагеры «Сваё асяроддзе», у раёне лясной сцэны. Іх будуць праводзіць члены аргкамітэта і журы прэміі «Антонаўка 40+» – вядомыя літаратары Вольга Анікіна і Дзмітрый Легеза (Санкт-Пецярбург), Ірына Карэніна і Алесь Емяльянаў-Шыловіч (Мінск). Для ўдзелу ў майстар-класах неабходна даслаць падборку вершаў – не менш за пяць, але не больш за дзесяць твораў на адрас antonovkaprize@gmail.com з абавязковай паметкай «для ўдзелу ў паэтычнай майстэрні». Таксама ўдзельнік можа зарэгістравацца на месцы, падаўшы раздрукаваную падборку вершаў (не менш за тры асобнікі).
Падчас майстэрняў удзельнікі будуць чытаць свае творы і атрымаюць кансультацыю прафесійных літаратараў. Іх разаб’юць на групы, у кожнай таемным галасаваннем удзельнікаў будуць вызначаць фіналістаў. Кіраўнікі майстар-класаў таксама маюць права адабраць аднаго-трох аўтараў, якія затым прымуць удзел у вячэрняй канцэртнай праграме. Іх адзначаць спецыяльнымі дыпломамі і ўручаць сувеніры.
«Паэтычныя майстэрні – вельмі важная і даўно планаваная намі гісторыя, на якую проста не хапала сіл, – адзначылі суразмоўцы. – Напэўна, да юбілейнага, дзесятага, фестывалю так сышліся зоркі, што ў праекта з’явіліся кіраўнікі ў асобе вядомых літаратараў, гатовых працягваць і развіваць гэта пачынанне на бард-рыбалцы. Дарэчы, суарганізатарам і старшынёй журы майстэрняў стане мінчанка Ірына Карэніна: паэт, крытык, журналіст, рэдактар паэтычных кніг. Яна з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Расіі, аўтарам шасці паэтычных кніг і заснавальнікам Міжнароднай літаратурнай прэміі «Антонаўка 40+».
«Вялікая бард-рыбалка» стартавала ў 2010 годзе і стала візітоўкай музычна-фестывальнага жыцця Магілёўскай вобласці. За дзевяць гадоў форум наведала больш за 15 тыс. гледачоў, музыкантаў і артыстаў з 14 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Славакіі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, ЗША, Літвы, Латвіі, Італіі, Балгарыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары