Дэлегацыя Магілёўскай вобласці прымае ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дням культуры Варонежскай вобласці З 10 па 12 чэрвеня ў сталіцы Беларусі жадаючым прадастаўлена магчымасць пазнаёміцца з культурным набыткам варонежскага краю Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры НТ і КПР.


Так, 11 чэрвеня ў рамках мерапрыемстваў у Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К.Глебава прайшоў круглы стол, прысвечаны перспектыўнаму супрацоўніцтву Рэспублікі Беларусь з Варонежскай вобласцю Расійскай Федэрацыі ў сферы культуры. У рамках круглага стала выступіў дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Алег Хмялькоў. У сваім выступленні ён зазначыў, што культурнае супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі было і застаецца прыярытэтным у дзейнасці ўстаноў культуры Магілёўскай вобласці.
- Нашы культуры цесна пераплятаюцца, асабліва народная, таму ва ўстановах культуры многія аспекты работы падобныя, у прыватнасці, падыходы і формы работы па захаванню і актуалізацыі каштоўнасцей народнай культуры, - адзначыў ён.
Адной са значных падзей Дзён культуры Варонежскай вобласці стала падпісанне пагаднення аб культурным супрацоўніцтве паміж установай культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы» у асобе дырэктара Алега Хмялькова і дзяржаўнай бюджэтнай установай культуры Варонежскай вобласці «Варонежскі абласны цэнтр народнай творчасці і кіно » у асобе дырэктара Алены Багачовай.


Юлія Таранава, фота прадстаўлены Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай працы
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04