Пілоты і парашутысты Магілёўскага аэраклуба рыхтуюцца да паказальных выступленняў на фестывалі «Александрыя збірае сяброў». Дэманстрацыйныя палёты – адна з самых відовішчных падзей купальскага свята. Паказаць найвышэйшы пілатаж у небе над Александрыяй –задача для сапраўдных прафесіяналаў.
За штурвал аднаго з самалётаў сядзе намеснік начальніка Магілёўскага аэраклуба па лётнай падрыхтоўцы Віталь Шамардзін. Ён расказаў, што падчас дэманстрацыйных палётаў усё павінна быць не толькі эфектна, але і –у першую чаргу –бяспечна для гледачоў. Як правіла, у папярэднія гады лёталі на самалётах Як-52, у гэтым годзе лётчыкі задзейнічаюць адзін Як-52 і два Як-55. Як адзначыў Віталь Шамардзін, у адзінкавым экзэмпляры такі самалёт ужо ўдзельнічаў у паказальных выступленнях у Александрыі. Сёлета задзейнічаюць два Як-55, каб паказаць сустрэчны пілатаж.
Сваю праграму рыхтуюць і парашутысты. Так, беларускі сцяг зноў упрыгожыць неба над Александрыяй! Як адзначыла інструктар-метадыст клуба Галіна Раковіч, кожны год пілоты і парашутысты аэраклуба рыхтуюць новую праграму для гледачоў, нязменным застаецца толькі адно:у небе над Александрыяй зноў разгорнецца беларускі флаг.
Свята «Александрыя збірае сяброў» ужо на гэтых выхадных –11–12 ліпеня –пройдзе ў Шклоўскім раёне. Дэманстрацыйныя палёты Магілёўскага аэраклуба пройдуць вечарам першага фестывальнага дня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13