На Буйніцкім полі пад Магілёвам стартаваў абласны будаўнічы працоўны праект «Машэка», падчас якога моладзь рэгіёну будзе дапамагаць у будаўніцтве музея Воінскай славы Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным абкаме БРСМ.
Удзельнікамі маштабнай будоўлі, якой нададзены статус маладзёжнай, сталі 5 студэнцкіх будаўнічых атрадаў з Магілёва, Бабруйска і Горак, усяго больш за 50 чалавек. Да работ далучыўся актыў і першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Аляксандр Саксонаў.
«У нас праходзіць акцыя «Адзін дзень з БСА». І мы вырашылі правесці яе менавіта тут, на знакавым месцы не толькі для жыхароў нашага рэгіёна, але і ўсёй краіны, на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Моладзь рэгіёну задзейнічана ў будаўніцтве будучага музея Воінскай славы Магілёўшчыны, - расказаў ён. - Для кожнага з нас гэта магчымасць унесці свой уклад у будаўніцтва такога важнага аб'екта. Гэтае месца валодае неверагоднай сілай прыцягнення і з'яўляецца сімвалам мужнасці, воінскай доблесці нашых абаронцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы іх бясстрашнасці і самааддачы кожны з нас можа жыць на роднай зямлі, працаваць і радавацца мірнаму небу».
Як адзначыў Аляксандр Саксонаў, усе хлопчыкі і дзяўчынкі адчуваюць важнасць і адказнасць сваёй работы. «Тут пануе зусім іншая атмасфера, па-іншаму нават працуецца. Бо кожны з нас удзелам у гэтай будоўлі пакіне след у гісторыі на стагоддзі. Ты сам будзеш заўсёды памятаць і ганарыцца тым, што дапамагаў у будаўніцтве музея на Буйніцкім полі, будзеш расказваць пра гэта сваім дзецям, унукам і нават праўнукам», - упэўнены ён.
Адным з удзельнікаў абласной маладзёжнай будоўлі стаў студатрад «Маналіт» з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Яго камандзір Сяргей Навумкін падзяліўся, што ўдзел у стварэнні такога важнага аб'екта - ганарова і адказна адначасова. «Працуючы на Буйніцкім полі, мы аддаём даніну памяці продкам, уносім свой уклад у захаванне гістарычнай памяці. Акрамя гэтага, тут мы атрымліваем практычныя ўменні, якія спатрэбяцца і ў прафесіі, і ў жыцці, - адзначыў ён. - А яшчэ мы ўпершыню прыехалі ў Магілёў. Нам спадабаўся горад, сам мемарыял, па якім для нас правялі экскурсію».
Працаваць на Буйніцкім полі хлопцы будуць да 26 жніўня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2025 - 14:55
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00