RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Палату кароткатэрміновага знаходжання адкрыюць у Магілёўскай бальніцы ХМП

Палату кароткатэрміновага знаходжання адкрыюць у Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі напярэдадні Дня горада. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Басенка. 

У палаце ўстаноўлены ўвесь неабходны комплекс маніторынгавага абсталявання. Яна прызначана для паглыбленага дыягнастычнага пошуку прычын захворвання, аказання меддапамогі пацыентам, якія не маюць паказанняў для шпіталізацыі. «Напрыклад, калі хворага прывозяць з высокім ціскам, які не змагла нармалізаваць брыгада хуткай дапамогі пры выездзе на дом, не заўсёды ёсць неабходнасць яго змяшчаць у медустанову для дыягностыкі, – растлумачыў галоўны ўрач. – Дастаткова назіранне спецыялістаў на працягу сутак для вызначэння ходу далейшага лячэння».

Паводле слоў Аляксандра Басенкі, раней такія пацыенты праходзілі поўны курс абследавання на працягу сямі дзён, не маючы паказанняў для далейшага лячэння. «Цяпер мы плануем праводзіць яго ў палаце кароткатэрміновага знаходжання, дзе хворы будзе знаходзіцца да двух сутак, – заўважыў ён. – Пры неабходнасці яго перавядуць у адпаведнае профільнае аддзяленне для далейшага лячэння».

Па матэрыяле mogilevnews.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая