RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Памеры некаторых дапамог і пенсій з 1 жніўня павялічацца з-за росту БПМ

У Беларусі з 1 жніўня ўзрастаюць памеры некаторых відаў дапамог і пенсій у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 19 ліпеня 2018 года нумар 61 з 1 жніўня па 31 кастрычніка ў разліку на месяц БПМ устаноўлены ў памеры Br213,67. У цэнах чэрвеня ён павялічыўся ў параўнанні з памерам у цэнах сакавіка на 3,4 працэнта. Павелічэнне БПМ абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў названы перыяд (117,6 працэнта).

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і вышэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; дапамогі па доглядзе інваліда І групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; дапамогі на дзяцей; пры нараджэнні дзіцяці (першага дзіцяці - 10 БПМ, другога і наступных дзяцей - 14 БПМ); па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (1 БПМ); на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (0,5 БПМ), на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (0,5 БПМ, 0,7 БПМ), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (0,7 БПМ), і іншыя сацыяльныя выплаты, што вылічаюцца з памеру БПМ.

Павялічацца дапамогі на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, для вылічэння якіх прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за папярэдні квартал. Рост вар'іруецца ад Br17 да Br21,87. Так, дапамога на першае дзіця складзе Br329,04 (35 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты), на другое і наступных дзяцей - Br376,04 (40 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты), на дзіця-інваліда да 3 гадоў - Br423,05 у месяц (45 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты).

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая