Памятны знак знакамітаму земляку Сяргею Грахоўскаму ўсталявалі каля школы ў Глуску. Беларускі паэт, публіцыст, празаік, перакладчык – ганаровы грамадзянін Глуска. Глуская школа № 1 носіць яго імя..
Увекавечыць памяць земляка вырашылі педагогі. Яны ж і ўвасобілі задуму. Скульптар – настаўнік працы школы № 2, мастак Аляксандр Гулевіч. Мемарыяльны знак уяўляе з сябе адкрытую кнігу з барэльефам Грахоўскага і ўрыўкам з яго верша:
Мой родны кут –
Вытока ўсіх вытокаў
Перад табой схіляю галаву
І адчуваю сiлу родных токаў
Дзеля цябе працую і жыву.
А ў найбліжэйшай будучыні побач з мемарыяльным знакам збіраюцца ўсталяваць фотагалерэю, якая расказвае пра лёс і творчую спадчыну Сяргей Грахоўскага. Ён аўтар каля 60 кніг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, працаваў у часопісах, на радыё, быў настаўнікам у школе і выкладаў літаратуру ва ўніверсітэце, прайшоў сталінскія лагеры. Нягледзячы на ўзрост, з пачаткам гарбачоўскай перабудовы актыўна ўключыўся ў працу па дэмакратызацыі грамадства, рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій, адстойванні правоў кожнага нявінна асуджанага. Памёр у 2002 годзе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.07.2025 - 12:39
15.07.2025 - 14:23
З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная
09.07.2025 - 10:14
У Магілёўскім раёне пачнуць добраўпарадкаванне тэрыторыі паркавай зоны мясцовай крыніцы
05.07.2025 - 15:44
«Усё вельмі весела і цікава». Госці свята «Купалле» ў Александрыі дзеляцца сваімі ўражаннямі
05.07.2025 - 12:33