Парк атракцыёнаў у Магілёве плануе пачаць працу ўжо ў гэтым месяцы. Пра гэта паведаміў дырэктар ААТ «Магілёўатракцыёны» Юрый Мышэйка.
Зараз у парку ідуць падрыхтоўчыя работы да новага сезона: фарбуюць абсталяванне, прыводзяць у парадак прылеглую тэрыторыю. «Плануем прыняць першых наведвальнікаў ужо ў гэтым месяцы. Аднак многае будзе залежаць ад умоў надвор’я», – расказаў Юрый Мышэйка.
Сёлета для магілёўцаў і гасцей горада рыхтуюць новы атракцыён. «Ён называецца «Вясельная карусель». Катацца на ёй змогуць як дзеці, так і дарослыя. Зараз ідуць работы па ўладкаванні пляцоўкі пад новае абсталяванне. І ўжо пасля адкрыцця кожны жадаючы зможа пракаціцца на новай каруселі», – адзначыў дырэктар прадпрыемства.
У Магілёве ўжо пачалі працаваць два міні-паркі: каля ТРЦ «Атрыум» і гандлёвага цэнтра«Крыніца».
Сёння ў склад ААТ«Магілёўатракцыёны»ўваходзіць 8 структурных падраздзяленняў, сярод якіх – аздараўленча-забаўляльны комплекс «Пячэрск», міні-кафэ, трыкатажнае атэлье «Мара». Маецца і пункт пракату, у якім можна ўзяць у часовае карыстанне спартыўны інвентар, турыстычныя прыналежнасці, розную бытавую тэхніку, дзіцячыя аўтамабільныя крэслы і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01