RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Парк школьных аўтобусаў Магілёўскай вобласці да новага навучальнага года папоўніўся на 38 адзінак

Парк школьных аўтобусаў Магілёўскай вобласці да новага навучальнага года папоўніўся на 38 адзінак. Пра гэта расказала кіруючая Магілёўскім абласным цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская.

«З 1 верасня ў падвозе школьнікаў будуць удзельнічаць 38 новых аўтобусаў, закупленых за кошт сродкаў абласнога бюджэту, - адзначыла Ганна Сіманоўская. - Умяшчальнасць кожнага складае 31 пасадачнае месца. Больш за ўсё транспартных сродкаў выдзелена для перавозкі навучэнцаў Магілёўскага і Асіповіцкага раёнаў. Да канца бягучага года школьны аўтапарк рэгіёну папоўняць яшчэ 6 адзінак транспарту, якія будуць набыты з рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, дадаткова плануецца закупіць 16 аўтобусаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».

Школьны аўтапарк у рэгіёне абнаўляецца штогод. Толькі летась яго папоўнілі 33 адзінкі тэхнікі. Пастаяннае абнаўленне неабходна для бяспечнага, камфортнага і бесперабойнага падвозу навучэнцаў да навучальных устаноў з аддаленых раёнаў сельскай мясцовасці. Школьны транспарт адпавядаюць усім неабходным для перавозкі дзяцей патрабаванням, у тым ліку абсталяваны рамянямі бяспекі, пробліскавымі маячкамі, двухбаковымі відэарэгістратарамі і абмежавальнікамі хуткасці. Аўтобусы маюць ярка-жоўтую афарбоўку, каб быць добра заўважнымі на дарозе ў любы час сутак.

Усяго ў Магілёўскай вобласці на падвозе дзяцей, якія жывуць у сельскай мясцовасці, задзейнічана больш за 200 школьных аўтобусаў. Сярэдні ўзрост тэхнікі не перавышае 10 год. Штодня пры выхадзе на лінію тэхніка абследуецца і атрымлівае адпаведны допуск, вадзіцелі аўтобусаў перад рэйсам праходзяць медыцынскі агляд.

Сёння ў рэгіёне функцыянуюць 323 установы адукацыі, на падрыхтоўку якіх да новага навучальнага года было выдзелена каля Br68 млн. Сродкі былі накіраваны на бягучыя і капітальныя рамонты, якімі ахоплена 39 аб'ектаў. Напрыклад, больш як Br720 тыс. выдзелена на добраўпарадкаванне харчаблокаў, 34 школы абсталююць сучаснай сістэмай відэаназірання. Запланаваны таксама работы па добраўпарадкаванні 24 школьных стадыёнаў, спартыўных пляцовак і веладарожак. На сёння пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года атрымалі ўжо больш за палову ўстаноў адукацыі вобласці, да 25 жніўня да работы пасля адпаведнай праверкі будуць дапушчаны ўсе ўстановы.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая